viasna on patreon

Студэнт паліталогіі ЕГУ Мікалай Дзядок застанецца за кратамі

2010 2010-10-27T10:19:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzjadok1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

26 кастрычніка ў Менгарсудзе разглядалася абскарджваньне  рашэньня суду Цэнтральнага раёна Менска адносна меры стрыманьня ў дачыненьні да студэнта паліталогіі ЕГУ Мікалая Дзядка. Судзьдзя Менскага гарадскога суду Ігар Крот скаргу не задаволіў. Мікалай Дзядок застаецца пад вартай.

Нагадаем, Мікалай Дзядок быў затрыманы 3 верасьня па падазрэньні ў нападзе на амбасаду Расіі ў Менску, аднак 1 кастрычніка яму прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў акцыі каля генштаба Міністэрства абароны супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад–2009» ў мінулым годзе.

Дзядка абвінавачваюць у здзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 339 (хуліганства, здзейсьненае групай асоб). Спачатку яго трымалі ў  ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) на Акрэсціна, а 24 верасьня перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ён чакае суда па гэтай справе. За гэты час па невядомай прычыне ён быў этапаваны на адныя суткі ў Жодзінскае СІЗА, а потым зноў вернуты на Валадарку.

Як паведамляюць родныя Мікалая Дзядка, карэспандэнцыя да яго даходзіць ня ў поўным аб’ёме. Таксама і некаторыя ягоныя лісты да адрасату не дайшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства