viasna on patreon

Аляксандр Надсан падтрымаў кампанію за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі: "Для мяне жыцьцё – гэта дар Божы” (Відэа)

2010 2010-10-26T09:59:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nadsan-paluda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Надсан і каардынатар кампаніі

Аляксандр Надсан і каардынатар кампаніі

Беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы айцец Аляксандр Надсан падтрымаў праваабаронцаў у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пад час сваёй нядаўняй паездкі на Беларусь ён знайшоў магчымасьць сустрэцца з праваабаронцамі, каб падпісаць Петыцыю за адмену сьмяротнага пакараньня ў рамках апошняга этапа кампаніі, якую праводзіць беларускія праваабаронцы.

Каментуючы падпісаньне петыцыі Аляксандр Надсан асказаў:

“Я – сьвятар, хрысціянін. І для мяне жыцьцё – гэта дар Божы, які трэба выкарыстаць як найлепей, на славу божую, для дабра іншых на зямлі. Жыцьцё можа даць толькі Бог і Бог бярэ нашае жыцьцё тут, на зямлі, у свой час. Ніхто іншы не мае права гэтага зрабіць. Гэта мой прынцып. Калі ж больш практычна глядзець на штодзённае жыцьцё, дык для мяне важна, што сьмяротнае пакараньне не з’яўляецца пакараньнем. Пакараньне ў тым, што чалавек павінен пацярпець за тоё, што ён зрабіў нейкае злачынства, але яму патрэбна даць магчымасьць пакаяцца і захаваць сваё жыцьцё. А калі ў яго адбярэш жыцьцё, дык ён не зможа пакаяцца. І трэба заўсёды мець тую надзею, што нават самы зацяты злачынца, самы скамянелы сэрцам, калі будзе доўга жыць,  калі ў яго застанецца хоць адзін дзень, можа пакаяцца.  Памятайце, як казаў Госпад Бог: “Я не хачу сьмерці грэшніка, але хачу каб ён пакаяўся”. Вось гэтае самае важнае для мяне. Гэта частка маёй веры”.

Раней петыцыю за адмену сьмяротнага пакараньня падпісалі Джэрэмі Браўн, намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі, спявак Стынг і вядомыя беларусы: пісьменнікі Святлана Алексіевіч і Ўладзімір Арлоў, музыкі Лявон Вольскі (NRM), Ўладзімір Пугач (J:Mors) ды многія іншыя. Гэты крок дапаможа прыцягнуць увагу людзей ва ўсім сьвеце да сьмяротнага пакараньня як да праблемы, якая не ведае нацыянальных межаў.

На здымках: Аляксандр Надсан і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня" Андрэй Палуда; айцец Аляксандр Надсан падпісвае петыцыю.

Аляксанд Надсан падпісвае петыцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства