viasna on patreon

Бабруйск: На “гарачай лініі” па выбарах працуюць ідэолагі

2010 2010-10-21T17:13:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/phone.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія ўлады  запусцілі тэлефонную  “гарачую лінію”, якая будзе працаваць з  панядзелка па пятніцу. Яна будзе  дзейнічаць, як напісана на сайце гарвыканкама, “у сувязі з маючымі адбыцца выбарамі”, і па ёй людзі змогуць  “выказаць сваё меркаванне па грамадска-значных  праблемах”.

Указаны таксама  нумары, па якіх можна датэлефанавацца: гарвыканкам – 58 68 00, адміністрацыя  Ленінскага раёна – 52 22 39, адміністрацыя  Першамайскага раёна – 43 48 69. Працаваць  “гарачая лінія” плануе чатыры гадзіны  ў дзень: з 10.00 да 12.00, і з 14.00 да 16.00.

Бабруйскія праваабаронцы паспрабавалі датэлефанавацца па кожным з указаных нумароў. Мужчына, які зняў слухаўку на нумары адміністрацыі Першамайскага раёна, вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што працуе на “гарачай лініі”. Ён паведаміў, што гэта аддзел ідэалогіі гэтага раёна, і пацікавіўся, адкуль узялі нумар, і дзе з’явілася такая інфармацыя.

На нумары “гарачай лініі” гарвыканкама слухаўку зняла жанчына, якая прадставілася як галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі. Яна падцвердзіла, што гэта “гарачы” тэлефон, і пацікавілася, з якім пытаннем да яе звярнуліся. Але адказаць на пытанне, чаму бабруйскім выбаршчыкам на працы кажуць, што яны маюць права падпісвацца толькі за адну кандыдатуру, яна не здолела. Таксама ідэолаг паведаміла, што лінія працуе трэці дзень, і за гэты час да іх (разам з гэтым тэлефанаваннем) звярнуліся два чалавекі.

На жаль, на нумар Ленінскага раёна датэлефанавацца не атрымалася, бо пасля гудкоў выкліка сувязь абрываецца. Але хутчэй за ўсё, неабыякавыя грамадзяне, які будуць сюды тэлефанаваць, таксама патрапяць у аддзел ідэалогіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства