viasna on patreon

Сяргей Рыжоў больш не ўдзельнічае ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі

2010 2010-10-21T14:21:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryzhou_siarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў

Жыхар Віцебску Сяргей Рыжоў быў адным з15-ці патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Але сёння распаўсюдзіў заяву, што спыняе збор подпісаў, бо не паспявае набраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч.

Начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ “Віцебскі садавінагароднінавы камбінат “Ноўка” Сяргей Рыжоў піша пра тое, што прычына ягонай адмовы – адсутнасць дастатковага фінансавання і ўціск з боку ўладаў, а таксама неспрыяльная палітычная сітуацыя ў краіне, калі немагчыма стварыць шматлікую ініцыятыўную групу для збору подпісаў.

У сваёй заяве Сяргей Рыжоў адзначае, што лічыць памылкай адсутнасць адзінага кандыдата ў якасці альтэрнатывы дзейнаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку:

"Я лічыў і працягваю лічыць, што разам з годнымі асобамі сёння ў перадвыбарнай кампаніі прымаюць удзел дзеячы, якія ўжо загадзя ведаюць адведзеную ім дзяржавай ролю".

Яшчэ адной памылкай Сяргей Рыжоў лічыць “заклікі асобных палітычных лідэраў да вываду людзей на плошчу з наступнымі непрадказальнымі наступствамі як для грамадзян, гэтак і для ўсёй краіны ў цэлым”.

Нагадаем, жыхар Віцебску С.Рыжоў быў адным з першых патэнцыйных кандыдатаў, хто зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў Цэнтарвыбаркаме. У яе склад уваходзіла каля 120-ці чалавек, прычым Сяргей Рыжоў заяўляў пра выпадкi ціску і пагроз на адрас тых, хто вырашыў збіраць подпісы за ягонае вылучэнне. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства