viasna on patreon

AЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ АТРЫМАЎ ПРЭМІЮ СВАБОДЫ ІМЯ АНДРЭЯ САХАРАВА

2006 2006-02-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лютага у сталіцы Нарвегіі Осла адбылася урачыстая цырымонія ўручэньня прэміі свабоды імя Aндрэя Сахарава беларускаму праваабаронцу, кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” Aлесю Бяляцкаму. Цырымонія праходзіла ў Нарвежскім тэатры ў прысутнасьці шматлікіх гасьцей. Вялікую цікавасьць у прысутных на цырымоніі выклікала выстава фотамастака з Беларусі Aндрэя Лянкевіча і мастачкі Ганны Ульяшынай. Aлесь Бяляцкі атрымаў у падарунак ад Ганны карціну “Гарыць сьвечка”, прысьвечаную Дню салідарнасьці ў Беларусі.
На цырымоніі ўручэньня прэміі выступілі прадстаўнікі міжнародных і нарвежскіх праваабарончых арганізацыяў, якія ў сваіх выступах засяродзілі ўвагу прысутных на праблеме правоў чалавека ў Беларусі. Лаўрэат прэміі Алесь Бяляцкі выступіў з прамовай, дзе падкрэсьліў вялікае значэньне той увагі, якую еўрапейскія краіны аказваюць сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
У межах візіту прадстаўнікоў “Вясны” ў Осла плануецца іхні ўдзел у акцыі Салідарнасьці з Беларусьсю, якая адбудзецца 16 лютага ў 16 гадзінаў на адным з цэнтральных пляцаў горада.
Варта дадаць, што прэмія свабоды імя Сахарава ўручаецца за дасягненьні ў галіне правоў чалавека. Сярод раней узнагароджаных лаўрэатаў былі Хартыя 77 і расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства