viasna on patreon

У Лёзна выбараў Прэзідэнта не будзе?

2010 2010-10-04T15:04:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце Лёзненскага райвыканкаму да сёння няма аніякай інфармацыі пра будучыя выбары Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

Гэта беспрэцэдэнтны выпадак на Віцебшчыне: на інтэрнэт-сайтах іншых райвыканкамаў ад моманту абвяшчэння выбарчай кампаніі з’явіліся або асобныя рубрыкі, або каляровыя банэры пра выбарчыя падзеі ў рэгіёне. Толькі ў райцэнтры Лёзна ўлады не парупіліся, каб інтэрнэт-карыстальнікі змаглі даведацца пра будучыя выбары і ўласна кампанію, якая ўжо пачалася.

На іншых афіцыйных рэгіянальных сайтах інфармацыя пра выбары прадстаўлена ў розным аб’ёме. Да прыкладу, у Шумілінскім райвыканкаме вырашылі, што дастаткова будзе змясціць на сайце пастанову Цэнтарвыбаркаму пра абвяшчэнне выбараў, мясцовае рашэнне пра вызначэнне месцаў для пікетаў па зборы подпісаў і пастанову пра ўтварэнне раённай выбарчай камісіі. На сайце Лепельскага райвыканкаму пра раённую выбарчую камісію не паведамляецца нічога, тады як у Гарадку ўжо размясцілі паіменны склад раённай камісіі, а таксама поўны каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні  прэзідэнцкіх выбараў. На сайце ж Бешанковіцкага райвыканкаму размешчана толькі рашэнне пра забарону збору подпісаў шляхам пікетавання ў асобных месцах райцэнтра.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства