viasna on patreon

Анархістаў адпусьцілі і зноў затрымалі

2010 2010-09-09T16:31:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня скончыўся тэрмін затрыманьня па крымінальнай справе ў 7 анархістаў, аднак на волю яны не выйшлі. З ізалятару часовага утрыманьня на Акрэсьціна іх вызвалілі, аднак адразу даставілі ў Ленінскі РУУС Менску. За што - пакуль невядома.

Нагадаем, што спачатку яны былі затрыманыя ў межах крымінальнай справы 3 верасьня па факту падпалу "кактэйлямі Молатава" расейскай амбасады ў Менску. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 жніўня. Праз трое сутак іх вызвалілі, аднак тут жа затрымалі па ўзбуджанай крымінальнай справе за напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў, калі ўначы напярэдадні Першамаю было разьбітае шкло ў дзьвярах будынка па прасьпекце Пераможцаў, 21 і закінута ўнутр некалькі піратэхнічных паходняў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства