“Праваабаронцы за свабодныя выбары”: 31,9 % дэмакратычных прэтэндэнтаў не зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў
Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вывелі больш дакладны працэнт незарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты Мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання ад агульнай колькасці вылучаных сябраў дэмакратычных партыяў і палітычных арганізацыяў Беларусі.
Што датычыцца лічбаў па вылучэнні і рэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў, сітуацыя выглядае наступным чынам. Партыя “Справядлівы свет” вылучала 147 кандыдатаў, з якіх было зарэгістравана 99. Адпаведна Партыя БХД: 173 – 82, Партыя БНФ: 72 – 62, БСДГ: 2 – 2, Беларуская партыя “Зялёныя”: 5 – 0, АГП: 97 – 77, Рух “За Свабоду”: 83 – 65.
Такім чынам, калі падсумаваць колькасць усіх дэмакратычных кандыдатаў, якія вылучаліся ад партыяў ці/і шляхам збору подпісаў, вынікаюць наступныя лічбы. Вылучана 611 прэтэндэнтаў, з іх ліку адмоўлена ў рэгістрацыі 195 асобам, што складае 31,9 % ад агульнай колькасці вылучаных.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"