Затрыманы Міхал Шарамет знаходзіцца ў сьледчым аддзеле КДБ
Сёньня муж сябра праўленьня БАЖ Алёны Шарамет па тэлефоне быў выкліканы ва ўпраўленьне КДБ дзеля гутаркі ў якасьці сьведкі "па справе самі ведаеце якой, якая зараз самая гучная" - менавіта так патлумачыў дэмакратычнаму актывісту прычыну зацікаўленасьці прадстаўнік ведамства Шардакоў Аркадзь Андрэевіч.
Ён паведаміў, што на адрас, па якім прапісаны Міхал Шарамет, былі высланы ўжо некалькі позваў, і таму вымушаны запрашаць яго на размову па тэлефоне. У 13-30 Міхал пазваніў жонцы Алёне і толькі папярэдзіў, каб дома яна не зьяўлялася, пасьля чаго сувязь з ім разаравалася. Праз некалькі гадзінаў стала вядомым месцазнаходжаньне Міхала Шарамета: супрацоўнікі КДБ падцьвердзілі адвакату, што актывіст знаходзіцца ў сьледчым аддзеле упраўленьня Камітэту дзяржбясьпекі па Мінску і Мінскай вобласьці. Папярэдне ён затрыманы на 3 сутак, заўтра раніцай пройдзе допыт з удзелам адваката.
Раніцай ў кватэры, дзе прапісаны Міхал Шарамет і дзе жыве ягоная 80-гадовая бабуля быў праведзены 4-гадзінны ператрус, санкцыянаваны пракуратурай. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не знайшлі нічога падозранага, але бабулю напалохалі.