Тры гады калоніі за б-ч-б сімволіку прысудзілі жыхару Астраўца

2021 2021-10-14T09:42:15+0300 2021-10-14T10:08:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/astravecki-raus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Астравецкага РАУС.

Будынак Астравецкага РАУС.

У будынку Астравецкага РАУС 13 кастрычніка адбыўся закрыты судовы працэс па справе  Артура Жвірыдоўскага. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў).

Па версіі абвінавачвання Жвірыдоўскага судзяць таму, што ён нібыта ўначы ў чэрвені бягучага году вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага садраў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру. 

Нікога з тых, хто прыйшоў падтрымаць Жвірыдоўскага, у тым ліку яго маці і іншых сваякоў, на працэс не пусцілі. Некаторых з іх толькі апыталі як сведкаў, пасля чаго адразу выдалілі з "залы суда". Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэты працэс на стэндзе Астравецкага суда няма, фактычна гэты працэс не толькі поўнасцю закрыты, але і "засакрэчаны".

Ад дапамогі адваката Артур Жвірыдоўскі адмовіўся.

Вядома, што жыхар  Астраўца Артур Жвірыдоўскі больш за тры месяцы знаходзіўся пад арыштам.

Прысуд вынесены суровы - тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства