viasna on patreon

За сарваны з будынка інтэрната дзяржаўны сцяг юнака пакаралі вялізным штрафам

2021 2021-09-14T19:06:58+0300 2021-09-14T19:11:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sciag-dziarshavy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі раённы суд 14 верасня разгледзеў крымінальную справу 19-гадовага Антона Мінкевіча, абвінавачанага ў хуліганстве па арт. 339 Крымінальнага кодэкса РБ.

Справу разглядала суддзя Марына Казлова. Дзяржабвінаваўца – пракурор Мандрык.

Юнак вучыўся ў БНТУ, але быў адлічаны за свой учынак пасля 2 курса навучання. Працаваў ў "Макдональдсе".

З матэрыялаў следства вядома, што Мінкевіч, 18 чэрвеня ў 20.30, будучы ў стане алкагольнага ап’янення сарваў дзяржаўны сцяг, які вісеў над пад'ездам у інтэрнаце, дзе Антон жыве, і тым самым выказаў грэблівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі і непавагу да грамадства.

Антона Мінкевіча затрымалі ў той жа дзень на 72 гадзіны. Затым затрымалі яшчэ раз – 20 ліпеня і прад'явілі абвінавачванне.

У судзе, які пачаўся 13 верасня, Мінкевіч віну прызнаў у поўным аб'ёме, шкадуе, кажа, што ўчынак зрабіў ненаўмысна і не можа патлумачыць з якой мэтай. Стаялі з двума сябрамі, нічога такога не абмяркоўвалі.

У судзе выступілі сведкі: мужчына па прозвішчы Цітавец, які выйшаў з інтэрната і зрабіў яму заўвагу, бо ён, маўляў, патрыёт, а таксама жанчына – Лук’яненка, якая сцяг падняла і забрала. Абодва на суд не з’явіліся.

Пракурор запрасіў для Мінкевіча пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь.

Менавіта такі прысуд і вынесла 14 верасня суддзя Казлова. 

Звычайна, падобныя ўчынкі падпадаюць пад дзеянне артыкула 370 Крымінальнага коэдэкса (знявага дзяржаўных сімвалаў). Аднак праваабаронцы фіксуюць таксама і справы, у якіх следства класіфікуе апаганьванне дзяржаўных сімвалаў як звычайнае хуліганства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства