viasna on patreon

На два гады калоніі асудзілі мінчука за кінуты ў міліцэйскі аўтобус шкляны келіх

2021 2021-09-07T18:15:19+0300 2021-09-07T18:16:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amap-autobus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота ілюстрацыйнае, udf.name

Фота ілюстрацыйнае, udf.name

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Зайкоўскага. Яго абвінавацілі па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Вяла працэс суддзя Юлія Густыр, дзяржаўны абвінаваўца - Нічыпарук.

На папярэднім пасяджэнні пракурор запрасіў для Зайкоўскага два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Як вядома з матэрыялаў справы, 12 кастрычніка 2020 года прыкладна ў 21 гадзіну Зайкоўскі ў стане алкагольнага ап’янення на праспекце Дзяржынскага з іншымі неўстаноўленымі асобамі, аказваў супраціўленне работнікам міліцыі, пагражаў ім прымяненнем гвалту, кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны келіх.

Чатыры амапаўцы "пацярпелі" ад звону разбітага келіха і прад'явілі пазоў на 4 000 рублёў

Зайкоўскі шпурлянуў піўным куфлем у бок аўтобуса і патрапіў у яго крыху вышэй за кола. Пашкоджанняў не заўважыў. Адразу яго затрымалі, паклаўшы тварам у асфальт, а потым загрузілі ў аўтазак.

У судзе Зайкоўскі патлумачыў, што ў той вечар проста гуляў без ніякай мэты. У бары выпіў 50 грамаў каньяку. Затым зазірнуў яшчэ ў адзін бар за півам. Там пазнаёміўся з двума мужчынамі, якія пачалі яго выклікаць на спрэчку, правакаваць. Маўляў, а слабо кінуць бакалам у міліцэйскі аўтазак (чырвоны аўтобус без апазнавальных знакаў, які стаяў побач). Зробіш – кватэру падорым. Больш гэтых мужчын ніхто не бачыў.

Суддзя Густыр 7 верасня вынесла рашэнне – прызнаць Зайкоўскага вінаватым і асудзіць яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Дадаткова - накіраваць на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Таксама Зайкоўскі павінен выплаціць чатыром амапаўцам па 1 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства