viasna on patreon

Новыя затрыманні аналітыкаў у Беларусі. Хроніка пераследу 4 жніўня Дапоўнена

2021 2021-08-04T11:50:50+0300 2021-08-04T21:12:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/matskevich_eb_014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за чацвёртага жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Ранкам супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да філосафа і метадолага, заснавальніка Лятучага ўніверсітэту Уладзіміра Мацкевіча. Яго прававы статус пакуль невядомы.

matskevich_eb_014.jpg
Уладзімір Мацкевіч

Таксама ператрусы адбыліся ў каардынатаркі Лятучага ўніверсітэту, аналітыка і сацыёлага Таццяны Вадалажскай і паплечніка Мацкевіча, былога кіраўніка EuroBelarus Улада Вялічкі. Абодвух пасля ператрусаў затрымалі і павезлі ў Следчы камітэт. Вядома, што ў пастанове на вобшук у кватэры Вялічкі значылася больш за дзясятак артыкулаў Крымінальнага кодэксу. 

Дапоўнена: Таццяну Вадалажскую пакідаюць у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Яна затрымана на 10 дзён у межах крымінальнай справы. Улад Вялічка ўвечары выйшаў на волю.

Таксама стала вядома, што з сярэдзіны дня на сувязь не выходзіць Аксана Шэлест — сацыёлаг, калега Уладзіміра Мацкевіча і Таццяны Вадалажскай. Верагодна, яна таксама затрыманая, піша ў Facebok Андрэй Ягораў.


Як паведамляе МУС, у Мінску ў межах крымінальнай справы, звязанай з пратэстамі мінулага года, з другога па чацвёртае жніўня затрыманы 11 чалвек. "Вясне" вядома пра затрыманне Андрэя Юніка, Артура Джыгеры. Прозвішчы астатніх удакладянюцца.

Паведамляецца пра затрыманне ў Мінску Андрэя Яроцкага, Віталя Кабака (выклікалі ў Першамайскі РУУС, і адтуль ён не выйшаў).


У Маладзечне затрыманы дырэктар мясцовай фірмы. Згодна з паведамленнем МУС - за заклікі да ўдзелу ў пратэстаў і "зліў" дадзеных. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.


"Вясне" стала вядома, што палітычны зняволены Дзмітрый Кулакоў збег з «хіміі» і з'ехаў з Беларусі. Зараз ён знаходзіцца ў іншай краіне.

Дзмітрыя асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за тое, што ён абражаў і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў тэлеграм-чаце. Мужчына адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №49 у Шклове.


Супраць Вольгі Вялічка, кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса, завялі другую крымінальную справу. Гэтым разам Вольгу абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы пратэсту — «выходзіла на праезную частку, блакуючы рух, а таксама стаяла "ў счэпцы", аказваючы непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу).

Раней на Вольгу завялі крымінальную справу за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі».

vialichka_volha.jpg
Вольга Вялічка

У  Ваўкавыску быў затрыманы адзін з намеснікаў старшыні партыі «Беларускі Народны Фронт» Юрась Меляшкевіч. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку Вадзім Саранчукоў.


У праваабаронцы з Бярозы Сяржука Русецкага прайшоў ператрус, падчас якога быў выняты тэлефон. Сам Русецкі на волі.

Сяржук Русецкі. Фота
Сяржук Русецкі. Фота "Радыё Рацыя"

Будзе дапоўнена

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства