viasna on patreon

Падпішы петыцыю аб спыненні катаванняў у ІЧУ

2021 2021-03-18T14:14:43+0300 2021-03-18T18:30:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/katavanni_ichu_1be.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце "Зручны горад" з'явілася петыцыя "Аб спыненні жорсткага абыходжання і катаванняў у ізалятарах часовага ўтрымання". У ёй указваецца, што адміністрацыйна затрыманыя і арыштаваныя пасля вызвалення масава заяўляюць аб наўмысным невыкананні патрабаванняў заканадаўства датычна ўмоваў іх ўтрымання ў ізалятарах часовага ўтрымання ў Мінску, Жодзіна і іншых гарадах.

"Мы перакананыя, што парушэнне ўмоў утрымання з'яўляецца жорсткім абыходжаннем і спецыфічным выглядам катаванняў, так як прычыняе фізічныя і маральныя пакуты затрыманым, арыштаваным, іх блізкім і грамадству.

Мы лічым, што мэтай парушэння ўмоў утрымання з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з'яўляецца менавіта прычыненне фізічных і маральных пакутаў людзям", - адзначаюць аўтары петыцыі.

Так, са жніўня 2020 года распаўсюджанай практыкай у ІЧУ стала парушэнне наступных правілаў утрымання і абыходжання з людзьмі:

Акрамя таго, прыём перадач скараціўся да аднаго дня ў тыдзень ці ўвогуле прыпыняўся на працяглы перыяд часу нібыта па прычыне распаўсюджвання COVID-19, хоць іншых мераў па супрацьдзеянні вірусу не прымаецца, а хутчэй наадварот. І як вынік – мноства адміністрацыйна арыштаваных заразіліся і перахварэлі каранавіруснай інфекцыяй падчас адбывання сутак або адразу пасля вызвалення.

У петыцыі адзначаюцца і іншыя шматлікія парушэнні, што маюць лакальны або разавы характар, якія з'яўляюцца вынікам невыканання прынцыпаў вядзення адміністрацыйнага працэсу: гуманнасці, законнасці, забеспячэння абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў, недатыкальнасці асобы, павагі гонару і годнасці асобы.

"Мы звяртаем увагу на толькі частку прававых нормаў, якія не выконваюцца, а груба і свядома парушаюцца супрацоўнікамі ізалятараў часовага ўтрымання", - падкрэсліваецца ў петыцыі.

Падпісанты звароту патрабуюць ад уладаў:

  • Прыняць меры па аднаўленні правоў усіх людзей, якія знаходзіліся да суда ці адбылі або адбываюць на дадзены момант адміністрацыйны арышт у ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама і ІЧУ Жодзінскага ГАУС;
  • Правесці поўную, аб'ектыўную і ўсебаковую праверку ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, ізалятарах часовага ўтрымання, размешчаных па 1-му завулку Акрэсціна г. Мінску, а таксама ў горадзе Жодзіне на прадмет адпаведнасці ўмоваў утрымання з Правіламі ўнутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту і іншаму міжнароднаму і нацыянальнаму заканадаўству;
  • Ліквідаваць відавочныя і грубыя парушэнні ўмоваў утрымання ў ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, Жодзінскага ГАУС, названыя ў звароце, а таксама парушэнні, якія маюць разавы або лакальны характар.

Петыцыя даступная для падпісання на сайце petitions.by на працягу 5 дзён, а пасля будзе накіравана ў Міністэрства ўнутраных спраў, Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС.

Пры гэтым калектыўныя звароты ад трыццаці і больш заяўнікаў падлягаюць разгляду з выездам на месца (п. 2 арт. 22 Закона "Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў"). Гэта азначае, што прадстаўнікам дзяржаўных органаў будзе неабходна прыехаць у ІЧУ і знаёміцца з абставінамі, якія спарадзілі праблемную сітуацыю, на месцы.

ПАДПІСАЦЬ ПЕТЫЦЫЮ 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства