Навіны на тэму: скаргі
27.02.2020 СК вузка трактуе пералік асобаў, якія маюць права на судовую праверку законнасці затрымання
Ягор М. на працягу ўжо двух месяцаў не можа дамагчыся судовай праверкі законнасці яго затрымання ў Палацы воднага спорту ў Мінску па падазрэнні ў крадзяжы залаты ланцужкі.
21.02.2020 Мінчанін спадзяецца, што пракуратура горада адрэагуе на незаконнасць яго затрымання
Ягор М., якога падазравалі ў крадзяжы залатога ланцужка дырэктара ААТ «Агат - сістэмы кіравання» Генадзя Казакова ў сталічным Палацы воднага спорту, атрымаў чарговую адпіску на свае скаргі аб незаконнасці затрымання.
21.02.2020 Віцебск: абласны суд пакінуў блогера Алеся Круткіна за кратамі
Суддзі Ірыне Смаляковай спатрэбілася ўсяго дзве хвіліны, каб разгледзець скаргу. Яна проста агучыла сваю пастанову «пакінуць рашэнне суду без зменаў, а скаргу – без задавальнення».
19.02.2020 Мінгарсуд прызнаў за сабой парушэнне тэрмінаў абскарджання адміністрацыйнага арышту
Алесь Чахольскі звярнуўся са скаргай да старшыні Мінскага гарадскога суда на невыкананне гэтым жа судом тэрмінаў разгляду скаргі на пастанову аб накладанні адміністрацыйнага арышту.
14.02.2020 Дзмітрыя Паліенку не прапускалі на разгляд скаргі ў Вярхоўны суд. Прысуд пакінуты без зменаў
Вярхоўны суд Беларусі 14 лютага разглядае апеляцыйную скаргу актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі на прысуд Мінскага гарадскога суда. Паліенку ў суд не прапусцілі, кажуць, што з-за адмысловай нашыўкі на вопратцы.
12.02.2020 На актывіста, штраф якому адмяніў Мінгарсуд, склалі новы пратакол
Як паведаміла журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, 11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).
05.02.2020 Абскарджанне ператвараецца ў "горы непатрэбнай паперы і бессэнсоўна патрачанага часу"
З моманту затрымання Ягора М. у сталічным Палацы воднага спорту прайшло паўтары месяца. З дапамогай юрыста Праваабарончага цэнтру "Вясна" былі складзеныя і пададзеныя скаргі і хадайніцтвы ў розныя дзяржорганы, аднак абгрунтаваных адказаў па іх да гэтага часу так і не атрымана.
03.02.2020 Вярніце гітару! Музыкант падаў у суд на Мінрайвыканкам
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся музыкант Вячаслаў, у якога падчас канцэрту яшчэ ў 2015 годзе міліцыя забрала бас-гітару, але да гэтага часу яе так і не вярнула.
29.01.2020 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на прысуд Дзмітрыя Паліенкі
Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што разгляд яго касацыйнай скаргі на рашэнне Мінскага гарадскога суда адбудзецца 14 лютага ў Вярхоўным судзе.
24.01.2020 Пінчукі з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” абскарджваюць судовыя пастановы
Пінчукі, якіх пакаралі штрафамі за тое, што без дазволу Пінскага гарвыканкама правялі масавае мерапрыемства супраць паглыбленнай інтэграцыі з Расіяй, вырашылі абскардзіць рашэнне суда.
22.01.2020 Гародня: перформанс актывіста Саляніка ў судзе завяршыўся затрыманнем. Яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома
У Гарадзенскім абласным судзе 21 студзеня адбыўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка, якога суд Кастрычніцкага раёна Гародні абвінаваціў ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі “За Незалежнасць”.
21.01.2020 Справу «Белага Легіёну» разгледзяць у ААН
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне былых фігурантаў справы «Белага Легіёну» Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Віктара Мароза і Сяргея Стрыбульскага.
20.01.2020 ГУУС назіральніку: Даручана правядзенне разбіральніцтва і прыняцце мераў да вінаватых службовых асобаў
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка абскардзіў рашэнне Фрунзенскага РУУС аб адмове ва ўзбуджэнні справы ў дачыненні да членаў выбарчай камісіі.
17.01.2020 Пракуратура перасылае скаргі, а Следчы камітэт ухіляецца ад праверак
Пракуратура перанакіравала зварот затрыманага Ягора М. начальніку Першамайскага раённага аддзела СК для арганізацыі праверкі па факце здзяйснення оперупаўнаважаным Літвіненкам Я.С. заведама незаконнага, на думку заяўніка, затрымання.
17.01.2020 50 скаргаў дапамагла скласці «Вясна» ўдзельнікам акцый пратэсту
Падчас судовага канвеера, які пачаўся 26 снежня над удзельнікамі антыінтэграцыйных мітынгаў, грамадская прыёмная "Вясны" актыўна аказвае ім юрыдычную дапамогу.