viasna on patreon

Пінчукі з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” абскарджваюць судовыя пастановы

2020 2020-01-24T09:04:35+0300 2020-01-24T09:19:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-wialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін і Сяргей Пятрухін прыехалі ў Пінск падтрымаць удзельнікаў акцыі. Фота: "Берасцейская Вясна".

Уладзімір Вялічкін і Сяргей Пятрухін прыехалі ў Пінск падтрымаць удзельнікаў акцыі. Фота: "Берасцейская Вясна".

Пінчукі, якіх пакаралі штрафамі за тое, што без дазволу Пінскага гарвыканкама правялі масавае мерапрыемства супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй, вырашылі абскардзіць рашэнне суда.

Нагадаем, група неабыякавых пінчукоў сабралася 20 снежня ў 18.00 каля помніка «Палешуку» на вуліцы Леніна, каб выказаць сваё стаўленне да захадаў Беларусі і Расіі па “паглыбленні інтэграцыі”.

8 студзеня 2020 года прайшлі першыя суды над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі Мікалаем Міхалевічам і Дзмітрыем Тарасюком, іх аштрафавалі на дзесяць базавых велічыняў (270 рублёў). 9 студзеня штраф атрымала Таццяна Кебікава (пяць базавых велічынь або 135 рублёў) і Людміла Алёхіна (чатыры базавыя велічыні або 108 рублёў).

Пінск далучыўся да акцый пратэсту супраць "паглыблення інтэграцыі" з Расіяй

Група неабыякавых пінчукоў сабралася 20 снежня ў 18.00 каля помніка «Палешуку» на вуліцы Леніна, каб выказаць сваё стаўленне да захадаў Беларусі і Расіі па “паглыбленні інтэграцыі”.

Удзельнікі пікету супраць аб'яднання Беларусі і Расеі распавялі выданню media-polesye.by, што атрымалі моцную маральную падтрымку ад іншых грамадзян. Акрамя таго, сябры, знаёмыя і калегі дапамаглі ім сабраць грошы на выплату штрафаў.

На іх думку, прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці з'яўляецца парушэннем правоў грамадзян на свабоднае выказванне сваіх меркаванняў і на правядзеньне мірных сходаў, прадугледжаныя артыкуламі 33 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Пінчукі лічаць, што суд аднабакова і няпоўна даследаваў акалічнасці меркаванага адміністрацыйнага правапарушэння, таму яго рашэнне не можа быць прызнана законным і абгрунтаваным.

Юрыдычную дапамогу пінчукам аказваюць праваабаронцы арганізацыі «Брэсцкая Вясна». "Вясноўцы" дапамаглі Таццяне Кебікавай, Людміле Алёхінай і Дзмітрыю Тарасюку скласці паперы для абскарджання пастановы Пінскага суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства