Навіны на тэму: скаргі
10.01.2020 Тры тыдні замест 24 гадзін: як РУУС зацягвае судовую праверку законнасці затрымання
Затрыманы нібыта за крадзеж ланцужка Ягор М. з дапамогай праваабаронцаў "Вясны" працягвае абскарджваць незаконнае затрыманне і хадайнічае аб спыненні крымінальнай справы ў адносінах да сябе.
08.01.2020 Пяць адказаў Ярмошынай на скаргу барысаўскага назіральніка
Алег Мацкевіч працягвае дабівацца аднаўлення справядлівасці па выяўленых ім парушэнняў па Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62. Што гэта за парушэнні і як на іх адрэагавала старшыня ЦВК?
24.12.2019 Не "заганяла", а запрашала прыйсці на выбарчы ўчастак
Прарэктар па выхаваўчай рабоце БДЭУ растлумачыў, што на відэа не было ніякага "загону", Аксана Аніскевіч у межах фарміравання прававой культуры студэнтаў, запрашала іх прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова.
23.12.2019 Беларусы скардзіліся на дзяржаву ў Камітэт па правах чалавека 332 разы. Статыстыка ААН
Беларускі дом правоў чалавека апублікаваў статыстыку беларускіх зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН, атрыманую ад Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
16.12.2019 Два гады акторка з Мінска дамагаецца пакарання для амапаўцаў
Акторку Святлану Сакалоўскую збілі на ёлцы ў навагоднюю ноч. Крымінальную справу не распачалі «за адсутнасцю складу злачынства» ў дзеяннях сілавікоў, але дзяўчына з дапамогай адваката працягвае адстойваць свае правы.
06.12.2019 Судовая выканаўца вырашыла пакараць журналістку… за Плошчу-2010
Адключалі мабільнік, пагражалі заблакаваць правы кіроўцы і забараніць выезд за мяжу. І ўсё гэта нібыта за падзеі 9-гадовай даўніны. Нечаканы ціск адчула журналістка Вольга Чайчыц.
04.12.2019 Amnesty International заклікае Беларусь спыніць расстрэл Віктара Паўлава
Amnesty International распачала тэрміновую акцыю, у якой заклікала сваіх сябраў па ўсім свеце пісаць на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
04.12.2019 Міліцыя адмаўляецца ўзбуджаць крымінальную справу супраць сябраў выбарчай камісіі
Назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксею Лойку адказалі з упраўлення УУС Фрунзенскага раёна г. Мінска, куды ён звяртаўся, каб тыя правялі праверку па факту прымянення да яго фізічнай сілы чальцоў выбарчай камісіі на сустрэчы праўладнай кандыдаткі.
26.11.2019 Актывіст не атрымае кампенсацыю за знішчаныя міліцыяй кнігі
Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення скаргу Ігара Багачака на адмову суда Савецкага раёна і Мінскага гарадскога суда пакрыць маёмасную шкоду за знішчаныя кнігі актывіста.
25.11.2019 КПЧ ААН прыняў рашэнні па двух скаргах беларускага фрылансера
21 лістапада Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў два рашэнні па скаргах беларускага журналіста Кастуся Жукоўскага, якога на працягу 2015-2016 гадоў ўлада сістэматычна пераследвала за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат».
14.11.2019 ЦВК і Віцебскі абласны суд адмовілі ў задавальненні скаргаў кандыдата Мельнікава
Скаргі Юрыя Мельнікава, які вылучаўся па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 і быў зняты камісіяй з выбарчай гонкі, разглядзела Цэнтральная выбарчая камісія і Віцебскі абласны суд.
06.11.2019 Палітычны складнік прэвалюе над правам. Што адказалі ў Вярхоўным судзе экс-кандыдату Уладзіславу Сысе?
Уладзіслаў Сыса, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і быў пазбаўлены рэгістрацыі, звярнуўся ў Вярхоўны суд.
08.10.2019 Недахопы ў афармленні ініцыятыўнай групы не з’яўляюцца падставай для адмовы ў рэгістрацыі?
Леанід Свецік звярнуўся ў аддзел унутранных спраў Чыгуначнага раёна г. Віцебска і пракуратуру г. Віцебска з заявай, у якой прасіў правесці праверку на прадмет наяўнасці складу правапарушэння ў дзеяннях членаў акруговай камісіі пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Вольгі Каравашкінай.
07.10.2019 “Я забіў сваю жонку і яе палюбоўніка”. Невядомыя тэрарызуюць сям’ю блогера Андрэя Павука
Позна ўвечары 4 кастрычніка блогер Андрэй Павук выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведамленне пра званок з міліцыі, падчас якога дзяжурны міліцыянт сказаў што на пульт міліцыі 102 патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся Андрэем Павуком і заявіў што ён забіў сваю жонку і я яе палюбоўніка.
27.09.2019 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу асуджанага да смяротнага пакарання
Як паведаміў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, Вярхоўны суд прызначыў дату разгляду апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава.