Навіны на тэму: скаргі
02.07.2019 Праваабаронцы звярнуліся ў ААН па справе, якую «расследаваў» прэзідэнт
Юрысты Беларускага дакументацыйнага цэнтра падрыхтавалі індывідуальнае паведамленне ад імя Юрыя Іванова ў Камітэт па правах чалавека, паведамляе bydc.info.
27.06.2019 Актывіст паскардзіўся ў ААН на слуцкія ўлады. У другі раз
Мінскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч звярнуўся з паведамленнем у Камітэт па правах чалавека ААН аб парушэнні Беларуссю яго права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду мірных сходаў, прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
27.06.2019 Суд, буслы і рулетка
Некалькі дзён таму суд Брагінскага раёна адхіліў скаргу гомельскай актывісткі Марыі Тарасенка аб забароне ў раённым цэнтры вулічнага шэсця супраць сумнавядомага дэкрэта №3 аб дармаедах.
26.06.2019 Міжнародны дзень супраць катаванняў: тры гучныя кейсы “Вясны”
У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў мы прапаноўваем успомніць тры гісторыі , якія сталі вядомыя праваабаронцам падчас працы над праектам #БезПраваНаРасправу.
25.06.2019 Прызначаная дата разгляду апеляцыйнай скаргі блогера Сяргея Пятрухіна
Берасцейскі абласны суд прызначыў дату разгляду апеляцыйнай скаргі блогера Сяргея Пятрухіна на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Брэста ад 18 красавіка.
21.06.2019 Блог Паўла Сапелкі: Сублімацыя болю
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога ў "БелГазеце" "Слова аб праве" разважае пра абскарджанне прысуду ў міжнародныя органы: Камітэт па правах чалавека ААН і Еўрапейскі суд па правах чалавека.
20.06.2019 Апеляцыйная скарга Пятра Кучуры будзе разгледжана ў судзе
Больш за тры месяцы спатрэбілася жонцы зняволенага ПК №15 Людміле Кучура, каб дамагчыся захавання права яе мужа на абскарджанне дысцыплінарных спагнанняў, паведамляе Беларускі дакументацыйнага цэнтр.
20.06.2019 Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу "безгалосага мужчыны, які гучна крычаў"
Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП у Гомельскім рэгіёне Віктара Казлова, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека (№3308/2019). На міжнародным узроўні беларускія чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці скаргі, так як заяўнік не абскарджваў пастанову суда ў пракурорскіх інстанцыях.
30.05.2019 Яшчэ дзве скаргі журналістаў будуць разгледжаны на міжнародным узроўні
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргі гомельскіх журналістаў-фрылансераў Яўгена Меркіса і Ларысы Шчыраковай. Пра гэта афіцыйным лістом апавешчаны іх прадстаўнік Леанід Судаленка, які вядзе справы журналістаў на міжнародным узроўні.
23.05.2019 "Яны паводзілі сябе як фашысты". Гомельскія ромы скардзяцца на дзеянні міліцыянтаў
Прадстаўнікі ромскай дыяспары, муж і жонка Вольга Нячаева і Мікалай Ануфрыеў звярнуліся са скаргай у пракуратуру Гомеля на неправамоцныя дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУСу
22.05.2019 Светлагорскія актывісты абскардзяць штрафы за флэшмоб у Вярхоўным судзе
22 траўня светлагорскія экалагічныя актывісты Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова з дапамогай ПЦ "Вясна” падалі скаргі ў Вярхоўны суд на рашэнні Светлагорскага раённага і Гомельскага абласнога судоў аб адміністрацыйным пакаранні па ч.1 Арт. 23.34 КоАП РБ.
20.05.2019 Прадстаўнікі магілёўскай ГНК не змаглі наведаць асуджанага Пятра Кучуру ў калоніі
16 траўня грамадская назіральная камісія (ГНК) па Магілёўская вобласці не змагла наведаць у калоніі №15 зняволенага Пятра Кучуру. Гэта прасіла зрабіць яго жонка Людзміла Кучура, якая напрацягу многіх гадоў змагаецца за выкананне яго правоў.
11.05.2019 Віцебскі суддзя Ілля Белавус зноў застанецца без прэміі?
Суддзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ілля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзіміра Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнанні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў, гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасць грамадзяніна.
10.05.2019 Арганізатары Дня волі абскардзяць штрафы за нявыплату паслуг міліцыі
Заяўнікі мінскага канцэрта-мітынгу на Дзень Волі абскарджваюць у Мінскім гарадзкім судзе штрафы за нявыплату паслуг па ахове грамадскага парадку. Яны просяць адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна і спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да іх.
10.05.2019 У КПЧ ААН прызналі ўладу вінаватай за зламаны нос беларуса
Летам 2011 года Беларусь акунулася ў маўклівыя акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Ілля Петравец назіраў за адной з такіх акцый пратэсту ў Мінску, у выніку чаго атрымаў закрыты пералом носа.










