Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
18.01.2016 На віцебскіх заснавальнікаў партыі БХД ціснуць, каб адмовіліся ад подпісаў
Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД абураная: “Ціснуць на самых неабароненых, прычым гэта жорсткі маральны ціск. Пенсіянерку Валянціну Скамарохаву, якая працуе ў “Доме дзіцяці”, выклікалі да галоўурача, там у кабінеце сядзелі яшчэ два чалавекі".
04.01.2016 Уладам нагадалі пра невыкананне рашэння КПЧ ААН па справе Алеся Бяляцкага
Напярэдадні новага года Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею зварот, у якім праваабаронцы заклікаюць улады Беларусі выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў межах структуры ААН і прыняць меры па выкананні асноўных патрабаванняў Камітэта па правах чалавека па справе Алеся Бяляцкага, сярод якіх - рэгістрацыя ўзначаленага ім ПЦ "Вясна" і ануляванне судзімасці праваабаронцы.
28.12.2015 БХД падала дакументы на рэгістрацыю партыі
Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на чале з адказным сакратаром аргкамітэту Дзянісам Садоўскім 24 снежня падалі ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю Партыі БХД.
22.12.2015 У Магілёве суд дазволіў рэгістрацыю двух грамадскіх арганізацый на адным юрыдычным адрасе
22 снежня суд задаволіў пазоў Магілёўскай гарадской дабрачыннай арганізацыі “Водгук”, якая праз суд дамагалася абавязаць Магілёўскае абласное ўпраўленне юстыцый зарэгістраваць змены ў Статуце арганізацыі, якія былі звязаныя са зменай юрыдычнага адраса.
07.12.2015 У Магілёве пад пагрозай ліквідацыі апынулася дабрачынная арганізацыя “Водгук”
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама адмовілася зарэгістраваць змены, якія былі ўнесены ў Статут арганізацыі ў сувязі са зменай юрыдычнага адраса.
01.12.2015 Улады Менска адмовілі ў рэгістрацыі грамадскаму аб'яднанню «Новая Альтэрнатыва»
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Новая Альтэрнатыва». Пад такой назвай актывісты «Альтэрнатывы» планавалі атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі.
26.11.2015 «Замежныя агенты», «антыканстытуцыйная», «антырасійская» дзейнасць - што далей?
«Вайна» з праваабарончым рухам у Расіі ўступіла ў новую фазу.
07.11.2015 У Гродзенскай вобласці ствараецца “Матчын рух 328”
У Гродне 7 лістапада прайшоў устаноўчы сход новай грамадскай арганізацыі, якая аб’ядноўвае тых маці, дзеці якіх асуджаны паводле крымінальных спраў да турэмнага зняволення па артыкуле 328. Адсюль і назва новай арганізацыі – “Матчын рух 328”.
27.10.2015 Аб'яднанне "Новая Альтэрнатыва" падало дакументы на рэгістрацыю
У Міністэрства юстыцыі 26 кастрычніка пададзеныя дакументы на рэгістрацыю культурна-асветніцкага грамадзкага аб'яднання "Новая Альтэрнатыва".
15.10.2015 Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі БХД
Вярхоўны суд 14 кастрычніка адмовіў у задавальненні скаргі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на адмову Мінюста зарэгістраваць партыю.
01.10.2015 Вярхоўны суд разгледзіць справу аб нерэгістрацыі БХД 13 кастрычніка
У Вярхоўным судзе адбылося папярэдняе пасяджэньне па пазове аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» да Міністэрства юстыцыі. БХД абскарджвае адмову міністэрства ў рэгістрацыі партыі.
29.09.2015 Звольненая з бабруйскага заводу "свабодаўка" - Лукашэнку: “Прыміце меры ці не называйце больш нас "сваім народам"
Аксана Кернажыцкая, сябра суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА), згубіла працу ў жніўні. Яна бездакорна адпрацавала на заводзе 19 гадоў, не мела дысцыплінарных спагнанняў. Зараз жанчына ў пошуках працы, яна адна гадуе 12-гадовага сына.
23.09.2015 Міжнародныя праваабаронцы заклікалі АБСЕ асудзіць пераслед сваіх калегаў у Беларусі
23 кастрычніка ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні прайшло паседжанне, дзе абмяркоўваліся выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаюцца праваабаронцы ў рэгіёне АБСЕ.
16.09.2015 Бабруйск: на заводзе ТДіА не працягнулі кантракт з яшчэ адным сябрам СПБ
Зараз працоўнае месца згубіў Анатоль Патаповіч, яму заставалася адпрацаваць да пенсіі ўсяго пяць гадоў. "Свабодавец" мае праблемы са здароўем, ён інвалід трэцяй групы, хворы на цукроўку, шанцы знайсці новую працу зусім малыя.
15.09.2015 БХД падала ў Вярхоўны суд скаргу на нерэгістрацыю партыі
Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» ў асобе сустаршыні Віталя Рымашэўскага, адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага і менскага каардынатара Вольгі Кавальковай 14 верасня падало ў Вярхоўны Суд скаргу на адмову Мінюста зарэгістраваць Партыю БХД.