Аб'яднанне "Новая Альтэрнатыва" падало дакументы на рэгістрацыю
Заснавальнікі арганізацыі — прадстаўнікі грамадзкага аб'яднання "Альтэрнатыва", зарэгістраванага ў Латвіі.
У Міністэрства юстыцыі 26 кастрычніка пададзеныя дакументы на рэгістрацыю культурна-асветніцкага грамадзкага аб'яднання "Новая Альтэрнатыва", паведамляе прэс-служба аргкамітэта арганізацыі.
Заснавальнікі арганізацыі — прадстаўнікі грамадзкага аб'яднання "Альтэрнатыва", зарэгістраванага ў Латвіі. Старшынёй гэтай і ствараемай арганізацыі з'яўляецца Алег Корбан.
"Альтэрнатыва" плануе атрымаць рэгістрацыю ў беларускіх органах улады, а таксама правесці рэбрэндынг сваёй назвы, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. Пры гэтым зьмяняць арыенцір сваёй дзейнасьці актывісты не зьбіраюцца. У цэнтры ўвагі арганізацыі па-ранейшаму будуць культурныя, сацыяльныя акцыі і кампаніі, скіраваныя на інфармаванне грамадзтва, папулярызацыю нацыянальнай культуры, абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян беларускай дзяржавы".
Да атрымання адпаведнай рэгістрацыі ў органах улады актывісты будуць працягваць сваю дзейнасць у Беларусі ў межах зарэгістраванага ў Латвіі ГА "Альтэрнатыва".