viasna on patreon

Вярхоўны суд разгледзіць справу аб нерэгістрацыі БХД 13 кастрычніка

2015 2015-10-01T11:44:09+0300 2015-10-01T11:44:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs-rb.jpg
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

УВярхоўным судзе адбылося папярэдняе пасяджэньне папазове аргкамітэту пастварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» даМіністэрства юстыцыі. БХД абскарджвае адмову міністэрства ўрэгістрацыі партыі. 13 кастрычніка прызначана слуханьне па справе.

Судзьдзя Мікалай Бабкоў адзначыў, што асноўная прэтэнзія Мін’юста палягае ў тым, што БХД не падала ўсе запытаныя дакумэнты.

«На гэта я сказала, што згодна з законам аб палітычных партыях мы прадставілі ўвесь пералік дакумэнтаў. А Мін’юст перавышае свае паўнамоцтвы, патрабуючы нейкія дадатковыя дакумэнты», — заявіла каардынатар аргкамітэту БХД у Менску Вольга Кавалькова.

Вольга Кавалькова азнаёмілася з заявамі, якія напісалі жыхары Клічаўскага раёну пра тое, што яны не зьяўляюцца заснавальнікамі БХД. Яна лічыць, што яны гэта напісалі пад ціскам уладаў. Заявы напісаныя нібы пад капірку. А на адной з заяваў тэкст напісаны адным почыркам, а дата і подпіс — іншым, кажа Кавалькова.

У сувязі з гэтым ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці накіравана заява з просьбай узбудзіць крымінальную справу па факце ціску на заснавальнікаў партыі, паведамляе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства