Навіны на тэму: катаванні

Сястру і жонку Алеся Міхалевіча запрашаюць у КДБ, каб "паказаць адсутнасць катаванняў"

15.03.2011 Сястру і жонку Алеся Міхалевіча запрашаюць у КДБ, каб "паказаць адсутнасць катаванняў"

Сягоння каля 12.00 сястру Алеся Міхалевіча Алену наведалі супрацоўнікі КДБ. Спачатку яны прасілі ўгаварыць брата-палітыка вярнуцца ў Беларусь, потым казалі, што ён насамрэч нікуды не з’ехаў і хаваецца на тэрыторыі краіны.

Алесь Міхалевіч даслаў “Ліст з-за мяжы”, але сувязі з ім няма

15.03.2011 Алесь Міхалевіч даслаў “Ліст з-за мяжы”, але сувязі з ім няма

Артыкул пад назвай “Ліст з-за мяжы. Не хачу быць героем” Алесь Міхалевіч даслаў у рэдакцыю інтэрнэт-газеты Naviny.by. Атрымліваецца, што ліст у рэдакцыю палітык адправіў на 26 хвілін пазней, чым напісаў у сваім інтэрнэт-блогу пра свае ўцёкі ў замежжа. “Ліст з-за мяжы” тлумачыць матывы ўчынку Алеся Міхалевіча, але не тлумачыць, дзе ён зараз і ці сам пісаў у інтэрнэце.

14.03.2011 Міхалевіч з'ехаў з Беларусі. Стане сведкам на судзе над Лукашэнкам?

"Цяпер я знаходжуся ў надзейным месцы, не ў зоне дасяжнасці беларускага КДБ. Збіраюся працягваць працу над спыненнем катаванняў і вызваленнем усіх, хто незаконна ўтрымліваецца па палітматывах».

09.03.2011 Брытанскія юрысты рыхтуюцца прыцягнуць беларускага прэзідэнта да суда

Такім падзагалоўкам адкрываецца артыкул на першай паласе Independent. Выданне паведамляе, што брытанская юрыдычная фірма рыхтуе персанальны судовы пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі, вінавацячы яго ў сістэматычным парушэнні праў чалавека, а менавіта ў тым, што зняволеных беларускай турмы КДБ рэгулярна падвяргаюць катаванням, паведамляе BBC

28.02.2011 Алесь Бяляцкі просіць Генеральнага пракурора разабрацца з фактамі катаваньняў

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з патрабаваньнем прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па фактах катаваньняў, якія былі агучаныя 28 лютага ў СМІ былым кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксеем Міхалевічам.

28.02.2011 Вазьняк: “Мяне там ня білі, на "ластаўку" ня ставілі”. Дзьмітрыеў ад камэнтароў адмовіўся

На прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай першым угодкам кампаніі "Гавары праўду!", журналісты запыталіся ў Сяргей Вазьняка і Андрэя Дзьмітрыева, якія таксама знаходзіліся ў ізалятары КДБ, ці ўжываліся ў дачыненьні іх катаваньні.

28.02.2011 Алесь Міхалевіч разарваў заяву пра супрацоўніцтва з КДБ

Былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч заявіў, што падпісаў раней заяву пра супрацоўніцтва з КДБ. На гэтых умовах яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Выбары, боршч, гвалт і турма. Правабаронцы ў ААН – аб праблемах суайчынніц

02.02.2011 Выбары, боршч, гвалт і турма. Правабаронцы ў ААН – аб праблемах суайчынніц

27 студзеня ў Камітэт CEDAW ААН у Жэневе выслухаў справаздачу беларускага ўраду аб выкананні ў краіне Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. Трыма днямі раней там выступілі прадстаўніцы незалежных жаночых арганізацый Беларусі, якія прадставілі сваю альтэрнатыўную справаздачу.

15.01.2011 Віцебск: невядомыя затрымалі кіраўніка суполкі «Моладзі БНФ»

Аляксандра Кузьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў машыну без нумароў. Пра гэта распавяла знаёмая актывіста, на вачох у якой усё адбылося.

13.01.2011 Скаргу Маі, якой зламалі нагу, далучылі да справы “аб масавых беспарадках”

Па яе словах, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. А ў выпісцы са шпіталя значылася “бытавая траўма”.

10.01.2011 ААН прызнала, што ў Беларусі быў факт катавання непаўналетняга

Камітэт ААН па правах чалавека вызначыў факт парушэння грамадзянскіх правоў непаўналетняга асуджанага гамяльчаніна ў часе разгляду крымінальнай справы.

23.12.2010 Ф.Вячора: Людзей працягваюць выкрадаць са шпіталёў

Удзельнікаў падзеяў на Кастрычніцкай плошчы выкрадаюць проста са шпіталёў, дзе яны апынуліся пасля збіцця амапаўцамі і міліцыянтамі.Чарговае выкраданне адбылося літаральна сёння, паведаміў грамадскі актывіст Франак Вячорка.

22.12.2010 Хрысціна Шацікава ў бальніцы з унутранымі пашкоджаннямі

Магілёўская актывістка Хрысціна Шацікава была затрыманая 19 снежня каля 23.30 ў арцы, па якой можна прайсці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай — ужо пасля разгону акцыі.

21.12.2010 Вярхоўны камісар па правах чалавека асудзіла гвалт у Беларусі

"Я вельмі занепакоеная ўжываньнем сілы супраць дэманстрантаў, якія не прымалі ўдзелу ў агрэсіўных дзеяньнях, гвалтам супраць кандыдатаў і выкраданьнем кандыдатаў ад апазыцыі ды іхных прыхільнікаў, затрыманьнямі актывістаў апазыцыі і праваабаронцаў, ператрусамі і перасьледам незалежных няўрадавых арганізацый"– заявіла спадарыня Пілэй заявіла ў прэс-рэлізе.

20.12.2010 Амбасадару Беларусі падалі афіцыйную пазіцыю МЗС Польшчы

20 снежня ў МЗС Польшчы быў выкліканы беларускі амбасадар Віктар Гайсёнак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства