viasna on patreon

Ваенная пракуратура мусіць праверыць факты катаваньняў ў дачыненьні да Аляксея Міхалевіча

2011 2011-03-16T14:14:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalevich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Генеральная пракуратура Беларусі перанакіравала зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт фактаў прымянення катаваньняў да былога кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусі Аляксея Міхалевіча ў Беларускую ваенную пракуратуру. Тым самым орган, які закліканы сачыць за захваньнем законнасьці ў краіне, зьняў з сябе непасрэдную адказнасьць за праверку выкладзеных у скарзе фактаў.

Гэта вынікае з адказу Генпракуратуры, які А. Бяляцкі атрымаў 16 сакавіка. Адказ падпісаў старшы пракурор аддзела па нагляду за выкананьнем заканадаўства ў войску і на транспарце С. Катрыч.

Зварот на імя Генпракурора Рыгора Васілевіча быў накіраваны напрыканцы лютага, калі грамадскасьці сталі вядомыя факты катаваньняў і бесчалавечага абыходжаньня, якія агучыў вызвалены з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе Аляксей Міхалевіч.

Алесь Бяляцкі прасіў прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па ўказаных ў СМІ фактах катаваньняў, а таксама ўстанавіць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія дапускалі дадзеныя катаваньні і іншыя бесчалавечыя віды абыходжаньня да асобаў, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і СІЗА №1 МУС

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства