Зварот Алеся Бяляцкага Генпракуратура далучыла да матэрыялаў праверкі па скарзе А Міхалевіча
Адказ Генеральнай пракуратуры на зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт фактаў прымяненьня катаваньняў да былога кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусі Аляксея Міхалевіча выклікаў вялікі грамадскі рэзананс.
З гэтай нагоды 17 сакавіка прадстаўнік Генпракуратуры паведаміў прадстаўнікам СМІ, што органамі пракуратуры праводзіцца праверка па заяве экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча аб парушэньні умоў утрыманьня ў следчым ізалятары КДБ і аналагічных завявах грамадзян і грамадскіх арганізацый.
У дадатак да ранейшага адказу на скаргу Алеся Бяляцкага, Генпракуратурай яму быў накіраваны яшчэ адзін ліст, у якім паведамляецца, што зварот праваабаронцы “аб правядзеньні праверкі па фактах гвалту у адносінах да асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, далучаны да матэрыялаў праверкі па заяве Міхалевіча А.”