viasna on patreon

Асуджанага анархіста Аліневіча збівалі ў СІЗА КДБ

2011 2011-05-30T12:59:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта адбылося ў перыяд, калі "амерыканкай" фактычна кіравалі невядомыя людзі ў масках.

Пра выпадак паведамляе сайт АГП. Падчас прагулкі Ігар Аліневіч, выкарыстоўваючы снежкі, напісаў на сцяне "Віват, анархія". Трое людзей у масках запатрабавалі, каб падследны зняў швэдар і выцер ім напісанае. Аліневіч заявіў, што сатрэ надпіс, але не вопраткай. Тады людзі ў масках пачалі збіваць вязня рукамі і дубінкамі.
Потым анархіста паўторна вывелі з камеры і ў асобным памяшканні збілі яшчэ раз. Пасля "выхаваўчых" гутарак" на твары і целе засталіся сляды. Аліневіч напісаў скаргу Генеральнаму пракурору, але яна так і не пакінула межы СІЗА.

Нагадаем, што Аліневіча асудзілі па "справе анархістаў" на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства