viasna on patreon

Мая Абромчык шукае сведкаў свайго збіцця

2011 2011-05-17T11:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мая Абромчык у жыцці яшчэ больш далікатная дзяўчына, чым выглядае на фотаздымках. Усміхаецца, але, аднаўляючыся пасля аперацыяў, вымушана кульгаць. Такой бы дарыць кветкі, а даводзіцца задаваць нялёгкія пытанні. Нядаўна па факце збіцця спецназаўцамі 21-гадовай студэнткі распачалі крымінальную справу.

— Што з тваёй скаргай, якую ты накіравала ў пракуратуру?

— Нядаўна адтуль прыйшоў адказ аб завядзенні крымінальнай справы паводле артыкула 155 КК РБ (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці). З іх боку гэта, вядома, кампрамісны варыянт. Я прасіла ў дачыненні да спецназаўцаў распачаць справу паводле артыкула «перавышэнне службовых паўнамоцтваў». Мне здаецца, ні пра якую неасцярожнасць тут не можа быць і гаворкі. Тым больш я — дзяўчына, а іх было трое. Гэта значыць, ніякай неабходнасці біць ляжачую не было. Мы яшчэ будзем спрабаваць перакваліфікаваць артыкул. У гэтай справе я настроеная ісці да канца. Буду выкарыстоўваць усе законныя метады, каб дамагчыся справядлівасці.

Таму калі хтосьці мяне памятае, хай знойдзе мяне — буду вельмі ўдзячная. Вельмі важны сведка — жанчына сталага веку, якая сядзела са мной у двухмеснай камеры ў аўтазаку. Яна бачыла мяне адразу пасля збіцця, бачыла, што нага моцна ацякла, што косткі зрушаныя. Яна патрабавала ў супрацоўнікаў выклікаць для мяне хуткую дапамогу, але яны не рэагавалі.

З размовы паміж гэтай жанчынай і міліцыянерам я зразумела, што яна затрымлівалася на такіх мерапрыемствах не ўпершыню. Спадзяюся, яна не пабаіцца выступіць сведкай па маёй справе.

Яшчэ хацелася б знайсці відавочцаў, якія бачылі, як мяне ў міліцэйскай машыне аглядаў доктар.

Буду вельмі ўдзячная ўсім адважным і сумленным людзям, хто адгукнецца.

Чытаць цалкам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства