Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Анансавана прамая трансляцыя разгляду Беларусі ў Камітэце ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі

30.11.2017 Анансавана прамая трансляцыя разгляду Беларусі ў Камітэце ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі

А 17-й гадзіне па мінскім часе (а 15-й па Жэневе) распачнецца трансляцыя з пасяджэння Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, на якім Беларусь будзе даваць справаздачу аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.

Упершыню ў Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі прадстаўлены альтэрнатыўныя даклады па Беларусі

29.11.2017 Упершыню ў Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі прадстаўлены альтэрнатыўныя даклады па Беларусі

30 лістапада ў Жэневе на пасяджэнні 94-й сесіі Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі пачнецца разгляд дакладу Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. Праваабаронцы прадставяць Камітэту альтэрнатыўныя даклады.

За 2 гады зь беларускіх унівэрсытэтаў «за палітыку» адлічылі 20 чалавек

10.11.2017 За 2 гады зь беларускіх унівэрсытэтаў «за палітыку» адлічылі 20 чалавек

Несвабода ўнівэрсытэтаў робіць выпускнікоў беларускіх ВНУ неканкурэнтнымі на эўрапейскім рынку – заявілі экспэрты.

У ААН прадстаўлены альтэрнатыўны даклад пра парушэнне правоў рома ў Беларусі

06.11.2017 У ААН прадстаўлены альтэрнатыўны даклад пра парушэнне правоў рома ў Беларусі

Аўтары даклада прыйшлі да высновы, што рома ў Беларусі падвяргаюцца дыскрымінацыі, асабліва ў працоўнай сферы, вынікам чаго становяцца выключэнне, скрайняя беднасць, крыміналізацыя часткі ромскага насельніцтва Беларусі.

Служба ў войску як абавязак грамадзяніна. Праваабарончы падыход

17.10.2017 Служба ў войску як абавязак грамадзяніна. Праваабарончы падыход

Гібель салдата тэрміновай службы ў вайсковай частцы Печы пад Барысавам актуалізавала праблематыку альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, пра якую доўгі час кажуць праваабаронцы.

"Вясна" ўступае ў Сусветную кааліцыю супраць смяротнага пакарання

05.10.2017 "Вясна" ўступае ў Сусветную кааліцыю супраць смяротнага пакарання

Аб'яднанне намаганняў з актывістамі глабальнага абаліцыянісцкага руху стане чарговым крокам беларускіх праваабаронцаў на шляху да спынення смяротнага пакарання ў сваёй краіне. Разам з тым Беларусь абазначылася на мапе свету як месца, дзе расстрэльныя прысуды нярэдка выносяцца прадстаўнікам найбольш уразлівых групаў насельніцтва.

ПЦ “Вясна” далучыўся да Дэкларацыі па супрацьдзеянні мове варожасці і дыскрымінацыі

04.10.2017 ПЦ “Вясна” далучыўся да Дэкларацыі па супрацьдзеянні мове варожасці і дыскрымінацыі

Сумесная заява, скіраваная на ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і пашырэнне міжведамаснага супрацоўніцтва ў сферы выкаранення мовы варожасці і процідзеяння дыскрымінацыі, была прынятая ў выніку нацыянальнай кансультацыі па гэтых пытаннях.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмеркавалі шляхі змагання з мовай варожасці і дыскрымінацыяй

29.09.2017 Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмеркавалі шляхі змагання з мовай варожасці і дыскрымінацыяй

Падчас “Нацыянальнай кансультацыі грамадзянскай супольнасці па супрацьдзеянні мове варожасці і дыскрымінацыі ў Беларусі”, якая праходзіла 28 верасня ў Мінску, удзельнікі прыйшлі да высновы, што ў краіне неабходна адпаведнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства.

Сацыяльныя даследчыкі і праваабаронцы абмеркавалі становішча ўразлівых групаў насельніцтва

28.09.2017 Сацыяльныя даследчыкі і праваабаронцы абмеркавалі становішча ўразлівых групаў насельніцтва

Дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маладыя людзі з інваліднасцю, зняволеныя - іх становішча стала прадметам абмеркавання на круглым стале «Актуальныя праблемы ўразлівых групаў насельніцтва: беларускі і еўрапейскі вопыт» у Мінску 28 верасня.

Цэнтр «Яе правы»: Дзяржава эканоміць за кошт жанчын

07.09.2017 Цэнтр «Яе правы»: Дзяржава эканоміць за кошт жанчын

7 верасня Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» прадставіў вынікі працы інфармацыйна-прававой лініі з чэрвеня 2016-га па жнівень 2017 года. За 15 месяцаў працы да іх паступіла 342 звароты ад жанчын.

З нагоды футбольнага чэмпіянату ААН заклікае Расію прыняць меры па барацьбе з расізмам

29.08.2017 З нагоды футбольнага чэмпіянату ААН заклікае Расію прыняць меры па барацьбе з расізмам

Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі заклікаў расійскія ўлады змагацца з ксенафобскімі праявамі ў спорце, пакласці канец расавым забабонам сярод паліцэйскіх. Таксама праваабаронцы вывыказалі занепакоенасць становішчам татараў у Крыме, абмежаваннямі на выкарыстанне і вывучэнне ўкраінскай мовы ў школах.

Сяргей Гоўша не можа скласці дамову з камунальнікамі, бо няма бланка на беларускай мове

22.08.2017 Сяргей Гоўша не можа скласці дамову з камунальнікамі, бо няма бланка на беларускай мове

Рэгіянальны прадстаўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяргей Гоўша  не змог заключыць дамову з жыллёва-эксплуатацыйным упраўленнем у Баранавічах па прычыне адсутнасці беларускамоўных бланкаў дамовы.

"Блаславенне і праклён": свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве

02.08.2017 "Блаславенне і праклён": свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам.

Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў не хоча бачыць праблемы дыскрымінацыі беларускай мовы

26.07.2017 Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў не хоча бачыць праблемы дыскрымінацыі беларускай мовы

"З боку кіраўніка дадзенай камісіі Ігара Марзалюка бачу элементарнае нежаданне ўглыбіцца ў пытанне ліквідавання рэальнай дыскрымінацыі беларускай мовы,- каментуе адказ праваабаронца Алесь Дзергачоў.

Улады забаранілі Святлане Алексіевіч сустрэчу з землякамі

01.06.2017 Улады забаранілі Святлане Алексіевіч сустрэчу з землякамі

Кіраўніцтва Гомельскай абласной бібліятэкі адмяніла сустрэчу Святланы Алексіевіч з жыхарамі Гомеля, паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Анатоль Бароўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства