viasna on patreon

Сяргей Гоўша не можа скласці дамову з камунальнікамі, бо няма бланка на беларускай мове

2017 2017-08-22T09:47:53+0300 2017-08-22T09:56:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siargej-goushaa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Рэгіянальны прадстаўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяргей Гоўша  не змог заключыць дамову з жыллёва-эксплуатацыйным упраўленнем у Баранавічах па прычыне адсутнасці беларускамоўных бланкаў дамовы.

Ва ўпраўленні яму паведамілі, што бланкі дамоваў дасылаюць з міністэрства толькі на рускай мове, паведамляе Радыё Рацыя.

– Ну дык кажу: «Пішыце, патрабуйце ў міністэрства, каб там рыхтавалі на дзвюх мовах. Калі будзе, вы мне патэлефануйце, тады я прыйду, падпішу на беларускай мове», – паведаміў Сяргей Гоўша. – Ужо прайшло больш за месяц, але да гэтага часу мяне пакуль не завуць. Але я іх усё роўна прымушу.

Па словах Сяргея Гоўшы, у свой час ён прымусіў заключыць дамову на беларускай мове праектны інстытут «Брэстгіпразем» і Ляхавіцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства