viasna on patreon

Улады забаранілі Святлане Алексіевіч сустрэчу з землякамі

2017 2017-06-01T11:05:00+0300 2017-06-01T15:12:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svjatlana-aleksievicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч

Кіраўніцтва Гомельскай абласной бібліятэкі адмяніла сустрэчу Святланы Алексіевіч з жыхарамі Гомеля, паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Анатоль Бароўскі.

Прызначаную на 6 ліпеня сустрэчу анансавала абласное аддзяленне СБП. Пра гэта, у прыватнасці, было абвешчана 20 мая на свяце паэзіі памяці Анатоля Сыса ў вёсцы Гарошкаў.

„16 мая я быў у абласной бібліятэцы, дамаўляўся з кіраўніцтвам, дырэктарам Марынай Рафеевай, пра сустрэчу з Алексіевіч, і яна дала згоду, — паведаміў БелаПАН Бароўскі. — Мы яшчэ абгаварылі, што весці сустрэчу будзе намеснік дырэктара бібліятэкі Таццяна Барабаншчыкава”.

Паводле слоў пісьменніка, 20 мая на свяце ў Гарошкаве ён абвясціў пра запланаваную сустрэчу нобелеўскага лаўрэата ў Гомелі.

„31 мая я зноў пайшоў у бібліятэку і запытаў: ці ў сіле наша дамоўленасць? Яны (Рафеева і Барабаншчыкава) накінуліся на мяне, маўляў, як я асмеліўся раней за іх, ды яшчэ ў незалежнай прэсе, абвясціць пра сустрэчу з Алексіевіч?! Абвінавацілі ва ўсім мяне. Я запытаў: і што тады, адбой? Адбой, сказалі яны”, — растлумачыў Бароўскі.

Атрымаць каментар у сувязі з адменай сустрэчы ў абласной бібліятэцы пакуль не ўдалося — ніхто з кіраўніцтва не адказвае на тэлефанаванні.

У 2008 годзе кіраўніцтва Гомельскай абласной бібліятэкі таксама адмяніла запланаваную сустрэчу чытачоў з Алексіевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства