Навіны на тэму: культура
20.10.2017 Праблем шмат, але спыняцца нельга. Абмеркавалі выклікі для адукацыі ў сферы правоў чалавека
Падчас дыскусіі “Адукацыя ў сферы правоў чалавека: становішча, тэндэнцыі, выклікі” каардынатары беларускіх асветніцкіх праграм у галіне правоў чалавека абмяркоўвалі эфекты, якія маюць такія праграмы, праблемы і выклікі, з якімі часцей за ўсё прыходзіцца сутыкацца арганізатарам.
01.09.2017 Што ж робіць нас людзьмі? У Гомелі пачаліся паказы дакументальнага фільма "Чалавек"
30 жніўня ў Гомелі па ініцыятыве Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтру "Вясна" адбыўся паказ першай часткі дакументальнага фільма «Чалавек». Пасля яе прагляду валанцёры і гледачы прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму таго, што ж робіць нас людзьмі.
01.06.2017 Кінапрагляд на тэму смяротнага пакарання ў Гомелі 2 чэрвеня
Валантэрская служба “Вясны” запрашае на прагляд фільму «12 раз'юшаных мужчын» з далейшай дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання з ўдзелам праваабаронцы Андрэя Палуды.
31.05.2017 Светлагорск: Выстава “Я і мае правы” запрашае
Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці, які адзначаецца 1 чэрвеня.
26.05.2017 Імпрэза Змітра Вайцюшкевіча напалохала лідскую міліцыю
Супрацоўнікі лідскай міліцыі намагаліся сарваць творчую сустрэчу беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча, якую ён хацеў правесці ў суботу на сваёй радзіме.
21.12.2016 Вершы Максіма Багдановіча пад забаронай
За літаратурныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю Максіма Багдановіча, пратаколы складзеныя як мінімум на чатырох сябраў Руху «За Свабоду», у тым ліку на старшыню арганізацыі Юрася Губарэвіча.
14.12.2016 У Мінску пройдзе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Watch DOCs Belarus пройдзе ў Мінску з 15 па 18 снежня.
10.12.2016 Гародня: выстава выцінанкі Вольгі Бабурынай да Дня правоў чалавека
У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні, па вуліцы Савецкая, 3, адчынілася выстава беларускай выцінанкі аўтарства Вольгі Бабурынай. Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, выстава прымеркаваная да міжнароднага Дня правоў чалавека, які ва ўсім свеце адзначаецца 10 снежня.
19.10.2016 Кінапрагляд па тэме смяротнага пакарання ў Прасторы "ЦЭХ"
21 кастрычніка Валантэрская Служба “Вясны” запрашае на прагляд і абмеркаванне фільма “Жыццё Дэвіда Гейла” (2003), які закранае пытанні і праблемы вакол смяротнага пакарання.
28.09.2016 Справа кожнага? Выстава "СалідАРТнасць" у Гомелі, Мінску і Магілёве
Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь (МПГ-Беларусь) арганізоўвае выставу аб тым, што правы чалавека - пра кожнага з нас, а арт-мова - той інструмент, які нават без спецыяльных навыкаў дапамагае трансляваць нешта важнае. І не абавязкова быць прызнаным мастаком, каб мяняць свет вакол.
25.08.2016 Доўгачаканае адкрыццё сезону Жывых бібліятэк у ангары “ЦЭХа” 28 жніўня!
Гэтым разам “Жывая бібліятэка” адбудзецца 28 жніўня у межах праекта часопіса CityDog.by “Мінскія дыяспары” у ангары “ЦЭХа” разам з выставай “Межы Іншага” групы “Вера”.
25.07.2016 "Місісіпі ў агні": праваабаронцы запрашаюць на кінапрагляд у Гомелі
29 ліпеня Валантэрская служба “Вясны” запрашае Вас пазнаёміцца, а таксама паглядзець разам і абмеркаваць фільм “Місісіпі ў агні”.
01.06.2016 На “Пякельнай кухні” - дыскусія на тэму смяротнага пакарання
У Менску 31 траўня адбыўся прагляд вядомага спектакля Беларускага свабоднага тэатра “Пякельная кухня” («Trash Cuisine»), які завяршыўся дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.
22.04.2016 Конкурс эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”
Кампанія “Цытуй сваё” прапануе наступны творчы крок – конкурс эсэ, прысвечаных постацям, ідэям і кантэкстам паўставання беларускай інтелектуальнай традыцыі. Мэта конкурсу – узбуджэнне цікавасці да інтэлектуальнай спадчыны, творчае і рэфлексіўнае пераасэнсаванне і прысваенне традыцыі беларускага мыслення, стварэнне галерэі тэкстаў, якія разгортваюць разуменне беларускай культуры і ідэнтычнасці. Дэдлайн падачы прац - 15 жніўня 2016 г.
10.02.2016 Фільм пра нястомнае сэрца Алеся Бяляцкага выкладзены ў інтэрнэт (відэа)
Пасля прэм’еры стужкі “Нястомнае сэрца” (A Heart That Never Dies) скандынаўскіх дакументалістаў Эрлінга Боргена і Тома Хэйнэмана ў Осла, прайшлі тэлевізійныя паказы ў Даніі, Швецыі і Нарвегіі. За гэты час фільм атрымаў узнагароду італьянскага фестывалю “Кіно за мір”.