viasna on patreon

Кінапрагляд на тэму смяротнага пакарання ў Гомелі 2 чэрвеня

2017 2017-06-01T13:22:10+0300 2017-06-01T13:30:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisha_gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валантэрская служба “Вясны” запрашае на прагляд фільму «12 раз'юшаных мужчын» з далейшай дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання. Кінапрагляд адбудзецца 2 чэрвеня ў Гомелі ў Цэнтры Беларускай Мовы (вул. Кірава, 3, к. 1-8).

У цэнтры фільма «12 раз'юшаных мужчын», які лічыцца адной з найвялікшых карцін на юрыдычную тэматыку ў гісторыі кіно, знаходзіцца праблема каштоўнасці чалавечага жыцця ва ўмовах практыкі смяротнага пакарання як актуальнага феномену сучаснага свету.

Пасля прагляду фільма ў гасцей будзе магчымасць абмеркаваць гэтую праблему з каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэем Палудам. Праваабаронца “Вясны” паспрабуе проста і ў даступнай форме адказаць на складаныя пытанні, датычныя смяротнага пакарання ў нашай краіне.

Кінастужка будзе дэманстравацца на беларускай мове. Пачатак мерапрыемства - 18:00. Уваход для ўсіх жадаючых вольны.

Прыходзьце паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!

Падзея ў ВК: https://vk.com/event147802594

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства