Навіны на тэму: справа Вясны

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

25.12.2020 Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.

"Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў". Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову

14.10.2020 "Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў". Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову

Прайшоў амаль месяц з моманту затрымання праваабаронцы "Вясны", каардынатаркі Валанцёрскай службы арганізацыі Марфы Рабковай. Яна была затрымана 17 верасня і змешчаная пад варту. Марфе прад'явілі абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай, а Amnesty International —  вязнем сумлення.

Бацькам Марфы Рабковай патрэбен догляд: падпішыце паручальніцтва за яе вызваленне з-пад варты

07.10.2020 Бацькам Марфы Рабковай патрэбен догляд: падпішыце паручальніцтва за яе вызваленне з-пад варты

Працягваецца кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай з-пад варты. Марфа ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска.

Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне

25.09.2020 Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне

Увечары 25 верасня правабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай было прад'яўленае абвінавачванне, верагодна, па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Яна застаецца па вартай у СІЗА №1 г. Мінска.

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай

25.09.2020 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.

"Думаю, з-за яе працы ў «Весне»". Муж — пра затрыманне праваабаронцы Марфы Рабковай

23.09.2020 "Думаю, з-за яе працы ў «Весне»". Муж — пра затрыманне праваабаронцы Марфы Рабковай

На мінулым тыдні ў Мінску ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 293 КК РБ (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці) затрымалі Марфу Рабкову — каардынатарку Валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна". Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Па словах яе мужа, Вадзіма Жаромскага, абвінавачванне жонцы пакуль не прад'яўлена.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

22.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

18.09.2020 Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.

Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова

18.09.2020 Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова

Увечары 17 верасня ў Мінску была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Разам з ёй быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства