Навіны на тэму: відэа

Праблемы і правы студэнтаў Беларусі абмеркавалі на сустрэчы ў Стакгольме

10.04.2018 Праблемы і правы студэнтаў Беларусі абмеркавалі на сустрэчы ў Стакгольме

Праваабронцы “Вясны” прынялі ўдзел у сустрэчы ў межах інфармацыйнага тыдня “Дні Беларусі ў Стакгольме”.

Праваабаронца: Беларусь не прыйшла да ўсведамлення неабходнасці прыняцця мераў па расследванню катаванняў

09.04.2018 Праваабаронца: Беларусь не прыйшла да ўсведамлення неабходнасці прыняцця мераў па расследванню катаванняў

З 23 красавіка па 18 траўня ў Жэневе (Швейцарыя) пройдзе 63 сэсія Камітэта супраць катаванняў ААН. Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі ўлады і праваабаронцы, якія будуць прадстаўляць свае афіцыйны і альтэрнатыўны даклады суадносна.

Андрусь Кацапаў: “Я адзін з тых, каго незаконна затрымалі 25 сакавіка”

20.03.2018 Андрусь Кацапаў: “Я адзін з тых, каго незаконна затрымалі 25 сакавіка”

Андрусь Кацапаў на Дзень Волі-2017 проста аказаўся не ў тым месцы, не ў той час, як і іншыя 550 чалавек, якіх затрымалі на вуліцах сталіцы. Ужо год ён абскарджвае сваё незаконнае затрыманне.

Галасы стагоддзя: Сяргей Ханжанкоў

14.03.2018 Галасы стагоддзя: Сяргей Ханжанкоў

Першым лаўрэатам, які быў узнагароджаным медалём імя знакамітага палітзняволенага і дысідэнта Сяргея Ханжанкова, стала грамадская актывіста Ніна Багінская. Узнагароджанне адбылося ўчора, 13 сакавіка, у дзень нараджэння чалавека, які меў намер падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску.

Ганна Смілевіч: Гэта палітыка, а не самапіяр…

24.01.2018 Ганна Смілевіч: Гэта палітыка, а не самапіяр…

Адлічаная з БДУ кіраўніца “Моладзі БНФ” Ганна Смілевіч распавяла, што не збіраецца з’язджаць за мяжу, а праз год зробіць спробу аднавіцца на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей

10.01.2018 Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей

Як паведамляе Белсат, Аляксея Шасцерыка з Хойнікаў супрацоўнікі міліцыі збілі на вачах яго дзяцей і затрымалі за тое, што ён заступіўся за незнаёмага мужчыну.

Фестываль Watch Docs Belarus пройдзе ў Мінску

07.12.2017 Фестываль Watch Docs Belarus пройдзе ў Мінску

14 снежня стартуе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека сустветнага ўзроўню ў Мінску.

Харасці: "Беларусь вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку"

27.10.2017 Харасці: "Беларусь вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку"

Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці прадставіў свой даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

"Вясна" ўступае ў Сусветную кааліцыю супраць смяротнага пакарання

05.10.2017 "Вясна" ўступае ў Сусветную кааліцыю супраць смяротнага пакарання

Аб'яднанне намаганняў з актывістамі глабальнага абаліцыянісцкага руху стане чарговым крокам беларускіх праваабаронцаў на шляху да спынення смяротнага пакарання ў сваёй краіне. Разам з тым Беларусь абазначылася на мапе свету як месца, дзе расстрэльныя прысуды нярэдка выносяцца прадстаўнікам найбольш уразлівых групаў насельніцтва.

Гісторыі адлічаных актывістаў: Арцём Леўчанка

28.09.2017 Гісторыі адлічаных актывістаў: Арцём Леўчанка

Спачатку студэнта не дапусцілі да здачы іспытаў з-за невялікай запазычанасці па аплаце вучобы. Затым быў выдадзены загад аб адлічэнні па прычыне нібыта непаспяховасці. Леўчанка лічыць, што прычына адлічэння толькі адна – актыўная грамадская дзейнасць.

На канферэнцыі АБСЕ абмяркоўваюць праблему смяротнага пакарання. Беларусь – у цэнтры ўвагі (відэа)

19.09.2017 На канферэнцыі АБСЕ абмяркоўваюць праблему смяротнага пакарання. Беларусь – у цэнтры ўвагі (відэа)

Міжнародныя арганізацыі FIDH і Amnesty International уздымаюць праблему смяротнага пакарання на Нарадзе па чалавечым вымярэнні АБСЕ ў Варшаве. У тэматычных мерапрыемствах бяруць удзел праваабаронцы з Беларусі - адной з дзвюх краінаў рэгіёна АБСЕ, дзе выконваюцца смяротныя прысуды.

Сын палітвязня Ігара Комліка: У мяне шмат чаго ад бацькі

08.09.2017 Сын палітвязня Ігара Комліка: У мяне шмат чаго ад бацькі

Сын арыштаванага прафсаюзнага актывіста РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін распавядае пра бацькавае захапленне, а таксама ўзгадвае некаторыя эпізоды ягонага працоўнага шляху і сямейнага жыцця.

Мікалай Дзядок vs "СБ. Беларусь сёння": суд адмовіў анархісту ў задавальненні пазову

01.09.2017 Мікалай Дзядок vs "СБ. Беларусь сёння": суд адмовіў анархісту ў задавальненні пазову

1 верасня ў 10.00 у судзе Савецкага раёна г. Мінска працягнуўся разгляд справы па пазову былога палітвязня Мікалая Дзядка да рэдакцыі інтэрнэт-выдання “СБ. Беларусь Сёння” аб абароне гонару і годнасці. У выніку паседжання суддзя Дзмітрый Жданок адмовіў анархісту ў задавальненні яго патрабаванняў.

Мікалай Дзядок: "Хацелася б, каб СБ зачынілася, але абмяжуюся кампенсацыяй"

17.08.2017 Мікалай Дзядок: "Хацелася б, каб СБ зачынілася, але абмяжуюся кампенсацыяй"

Суд Савецкага раёна г. Мінска 17 жніўня распачаў разгляд позвы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ. Беларусь сёння”.

Алесь Бяляцкі: Гэта не праца падаткавікоў, гэта спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў

03.08.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта не праца падаткавікоў, гэта спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў

Пад час імправізаванай прэс-канферэнцыі, якую 3 жніўня правялі старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, было заяўлена, што  апошнія падзеі вакол прафсаюзу РЭП – не звычайная праца падаткавых органаў, а спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў, якая мае палітычны кантэкст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства