viasna on patreon

Ганна Смілевіч: Гэта палітыка, а не самапіяр… Відэа

2018 2018-01-24T11:32:52+0300 2018-01-24T17:02:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smilevich_ganna.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Смілевіч

Ганна Смілевіч

Адлічаная з БДУ кіраўніца “Моладзі БНФ” Ганна Смілевіч распавяла, што не збіраецца з’язджаць за мяжу, а праз год зробіць спробу аднавіцца на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

- Прайшло ўжо некалькі дзён з таго часу, як стала вядома пра адлічэнне, я бачу, што гісторыя набыла вялікі рэзананс, - кажа Ганна. - Быў ужо час прааналізаваць сітуацыю. І зараз я думаю, што мяне ўсё-такі адлічылі па палітычных матывах. Калі на факультэце пачаліся першыя праблемы, то тады яшчэ не была ўпэўнена, што гэта звязана з маёй грамадска-палітычнай дзейнасцю. Але затым, пасля размоў пра тое, што КДБ зацікавілася маёй сціплай персонай, больш схіляюся ў бок палітычнага адлічэння.

Дарэчы, экзамен “Тэорыя журналістыкі”, які я не здала, здаюць практычна ўсе студэнты. І ўсе здзіўляюцца, што мяне “засыпалі” менавіта на гэтым экзамене, бо некаторыя адказвалі горш у разы, а ім усё роўна ставілі нармальную адзнаку.

- Вы чыталі выказванні тых выкладчыкаў, якія вам паставілі нізкія ацэнкі?

- Безумоўна. І вось, напрыклад, выкладчыца Таццяна Падаляк распавядае пра мае слабыя веды і хваліцца тым, што яна тайна запісвае адказы студэнтаў на дыктафон. І гэта кажа чалавек, які выкладае “Прафесійную этыку” і вучыць будучых журналістаў гэтай самай этыцы! Вольга Дзесюкевіч, якая выкладае «Мову і стыль сродкаў масавай камунікацыі», таксама распавяла пра мае нейкія элементарныя граматычныя памылкі ў словах. А нічога, што я здала тэст па рускай мове на 96 балаў? Як тады паступіла ва ўніверсітэт?

- Калі па шчырасці, то як былі падрыхтаваны да гэтых экзаменаў?

- Не скажу, што ідэальна, каб прэтэндаваць на самы высокі бал, але веды ў мяне ў любым выпадку былі сярэдняга ўзроўню. І нават тыя, хто адказваў горш, атрымлівалі большыя адзнакі, чым я. Чым тады патлумачыць такія факты?

- Што зараз збіраецеся рабіць у гэтай сітуацыі?

- Па-першае, я яшчэ не бачыла афіцыйнага загаду аб маім адлічэнні, але пакуль нічога іншага не застаецца, як займацца грамадска-палітычнай працай на пасадзе кіраўніка “Моладзі БНФ”.

- У сацыяльных сетках некаторыя падчас абмеркаванняў вашага адлічэння выказваюць думку, што гэта быў своеасаблівы піяр-ход. Маўляў, не выключана, што вы зараз з’едзеце вучыцца за мяжу…

- Я не збіраюся нікуды з’язджаць, каб працягваць вучобу за мяжой. А значыцца, які тут можа быць самапіяр? Гэта больш палітыка.

- Тэарэтычна, ці можаце вы аднавіцца ў БДУ?

- У дэканаце мне паведамілі, што гэта можна будзе зрабіць праз год. Што я і паспрабую зрабіць.

- Дарэчы, а як бацькі паставіліся да вашага адлічэння?

- Абсалютна адэкватна. Усе разумелі, што, калі я выбрала такі шлях, то і без складанасцей не абыйдзецца.

Ганна Смілевіч: Гэта палітыка, а не самапіяр…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства