viasna on patreon

Фестываль Watch Docs Belarus пройдзе ў Мінску Відэа

2017 2017-12-07T14:33:30+0300 2017-12-07T15:10:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/watch_docs_belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 снежня стартуе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Watch Docs Belarus ў Мінску.

У гэтым годзе кінафестываль упершыню выходзіць на вялікі экран – адной з пляцовак стаў кінатэатр "Мір". Апроч гэтага арганізатары зрабілі першы крок да большай даступнасці кінапаказаў – 4 фільмы маюць субтытры, адаптаваныя для нячулых людзей (Горкі шакалад, Злавіць Хайдэра, Джунглі сёння, Зруйнаваная памяць).

Галоўная місія Фестываля – прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання. Фільмы і дыскусіі сёлета прысвечаныя 3-м асноўным тэмам – папулізму, памяці і вялікаму свету, у якім мы ўсе жывем. Дакументальныя гісторыі з розных куткоў свету, што будуць паказаныя за чатыры дні Watch Docs Belarus, не толькі цікавыя самі па сабе, але і сугучныя таму, што адбываецца ў Беларусі. Менавіта пагэтаму пасля паказаў каманда прапануе глядачам узяць удзел у спецыяльных падзеях Фестываля.

Watch Docs Belarus не мае буйных спонсараў. Ён арганізаваны на сродкі, сабраныя краўдфандынгам, з дапамогай валанцёраў і па ініцыятыве грамадскай арганізацыі Звяно. Фестываль праводзіцца ў трэці раз.

Усе фільмы транслююцца на мове арыгіналу з субтытрамі па-руску або па-беларуску.

Тры фільмы, якія рэкамендуе каманда Watch Docs Belarus:

Хто смяецца апошні – пра тое, як смех ратуе ад смерці. Расповяды выжылых у Халакосце.

Спытай сэксперта – насычаная гумарам і сур’ёзнымі пытаннямі гісторыя 93-гадовага сэкс-кансультанта з Мумбаі.

Рызыка – стужка, працуючы над якой рэжысёрка Лаўра Пойтрас максімальна блізка падыйшла да Джуліяна Асанжа. І ёй не спадабалася ўбачанае.

Калі: 14-17 снежня 2017

Дзе: кінатэатр Мір, Цэнтр культурных інавацый Оk16, Гістарычная майстэрня

Уваход вольны

Больш інфармацыі пра фільмы – watchdocs.by

Праект на краундфандынг-пляцоўцы Талака.

Фестываль Watch Docs Belarus пройдзе ў Мінску

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства