viasna on patreon

Галасы стагоддзя: Сяргей Ханжанкоў

2018 2018-03-14T14:37:44+0300 2018-03-14T14:42:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dla_banera_nazva_new_01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першым лаўрэатам, які быў узнагароджаным медалём імя знакамітага палітзняволенага савецкага рэжыму 1960–70-х гадоў Сяргея Ханжанкова, стала грамадская актывіста Ніна Багінская. Узнагароджанне адбылося ўчора, 13 сакавіка, у дзень нараджэння чалавека, які меў намер падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску.

Сяргей Ханжанкоў – арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадох і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Нарадзіўся ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929). У 1955 сям’я атрымала дазвол вярнуцца ў Менск. У 1959 Сяргей паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытуту. У 1962 годзе ён разам з Віктарам Храпавіцкім і Рыгорам Сярогіным стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Пасля было пастаноўлена падрыхавацца і падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Хлопцы знайшлі ў лесе снарады і разабраўшы іх здабылі выбухоўку. Затым пачалі распрацоўваць тэкст улётак, якія збіраліся расклеіць пасля аперацыі. Але сярод іх быў аднагрупнік Ханжанкова, які з'яўляўся сэксотам — пра ўсе іх дзеяньні органы рэспублікі ведалі. Таму ўжо 27 траўня 1963 іх група была арыштаваная. 7 кастрычніка 1963 Ханжанкоў быў асуджаны за «спробу ўчыніць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1973 вярнуўся ў Менск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, на заводзе імя Кірава.

Аляксандар Салжаніцын неяк у інтэрвію ўзгадваў Ханжанкова:

"Узгадваецца лёс Сяргея Ханжанкова, які адседзеў за спробу — ці нават намер — падарваць глушальнік у Менску. Але ж сыходзячы з агульначалавечых клопатаў нельга зразумець гэтага злачынцу інакш як змагара за ўсеагульны мір".

Памёр Ханжанкоў у Мінску пасля цяжкай хваробы 16 сакавіка 2016 года.


Грамадская ініцыятыва «VivaFutura» распачала публікацыю серыі міні-інтэрв’ю «Галасы стагоддзя», відэарасповядаў былых савецкіх палітвязняў. Яшчэ падлеткамі яны з'яўляліся сябрамі культурніцкіх і патрыятычных арганізацый, такіх як Саюз беларускай моладзі (СБМ), Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), «Чайка» і г.д. За гэта ім давалі па 10, 15, 25 гадоў зняволення ды высылалі ў ГУЛАГ.

Гэта простыя і кранальныя расповеды ад першай асобы пра звычайных дзяўчат і хлапцоў Беларусі, якія любілі сваю краіну і спрабавалі па меры сваіх сілаў супраціўляцца савецкаму моўнаму і культурнаму гвалту.

Галасы стагоддзя: Сяргей Ханжанкоў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства