viasna on patreon

Валанцёра "Вясны" перавялі па справе аб масавых беспарадках на "Валадарку"

2020 2020-09-04T00:18:13+0300 2020-09-04T00:18:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pavel_67.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёру "Вясны" Паўлу Гарбузу, якога падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 9-12 жніўня, працягнулі тэрмін затрымання да 10 сутак і перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскай.  Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса.

Пра гэта "Вясне" паведаміла яго жонка Марына, таксама валанцёрка "Вясны". 2 верасня яе выклікалі на допыт у якасці сведкі ў Следчы камітэт. Таксама яна распавяла, што ў дзень падаўжэння тэрміну затрымання Паўлу, да яго ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна не змагла трапіць абаронца праз "недахоп кабінетаў".

Нагадаем, валанцёра «Вясны» Паўла затрымалі 31 жніўня па падазрэнні ў масавых беспарадкаў 9-12 жніўня ў Мінску. У доме праведзены ператрус, а сам ён затрыманы.

Валанцёра "Вясны" падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў

На валанцёра Валанцёрскай службы "Вясны" Паўла Гарбуза распачалі крымінальную справу паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі). Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў 9-12 жніўня ў Мінску. На дадзены момант Павел затрыманы і знаходзіцца ў статусе падазраванага ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства