Уладзімір Лабковіч: У адсутнасці назіральнікаў АБСЕ - віна ўладаў

2020 2020-07-31T15:15:37+0300 2020-07-31T15:15:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abse-naziranne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародныя назіральнікі. Архіўнае фота.

Міжнародныя назіральнікі. Архіўнае фота.

Па стане на 31 ліпеня Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 155 міжнародных назіральнікаў на выбары Прэзідэнта Беларусі. Практычна ўсе яны прадстаўляюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў (133). Астатнія – гэта прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.

Аднак на мінулых прэзідэнцкіх выбарах 2015 года агульная лічба міжнародных назіральнікаў была значна вышэйшай – ажно 928 назіральнікаў.

Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі не прыедуць на назіранне прадстаўнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ АБСЕ) і Парламенцкай асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ). Менавіта яны на выбарах 2015 года складалі бальшыню міжнародных назіральнікаў.

Колькасць акрэдытаваных нацыянальных назіральнікаў па стане на 27 ліпеня складае 45 430 чалавек, аднак іх магчымасці пад час гэтай электаральнай кампаніі істотна абмежаваныя. Галоўнай прычынай з'яўляецца той факт, што  22 ліпеня ЦВК зацвердзіла Пастанову № 115 “Аб унясенні зменаў у пастанову ЦВК ад 8 мая 2020 г. № 15”.  Згодна з дадзенай пастановай у мэтах прафілактыкі распаўсюду каранавіруснай інфекцыі былі ўведзеныя абмежаванні па колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання і ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях пры прыёме пратаколаў з УВК.

Згодна са зменамі на перыяд сёлетняй выбарчай кампаніі ўстаноўлены абмежаванні па колькасці назіральнікаў, якія могуць знаходзіцца на ўчастку для галасавання: да 5 назіральнікаў – у асноўны дзень галасавання, да 3 – у перыяд датэрміновага галасавання.

Пра агульную сітуацыю з назіраннем Беларускаму Радыё Рацыя распавёў каардынатар кампаніі па назіранні „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч:

– Гэтыя выбары вельмі беспрэцэдэнтныя. Наша кампанія дзейнічае ўжо з 2008 года, і нам ёсць з чым параўноўваць. Настолькі бруднай, цяжкай кампаніі не было ніколі. Не прыезд назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ – гэта, канешне ж, віна беларускіх уладаў. Яны гэта загадзя планавалі, яны не выканалі нават базавых умоваў, якія яны выконвалі раней. І таму яны зрабілі ўсё для таго, каб місія не прыехала. Таксама як зараз яны робяць усё на ўзроўні Міністэрства замежных спраў, фактычна сабатуючы акрэдытацыю міжнародных журналістаў у Беларусі на час выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” патрабуюць забяспечыць галоснасць пры галасаванні і падліку галасоў

Згодна са зменамі на перыяд сёлетняй выбарчай кампаніі ўстаноўлены абмежаванні па колькасці назіральнікаў, якія могуць знаходзіцца на ўчастку для галасавання: да 5 назіральнікаў – у асноўны дзень галасавання, да 3 – у перыяд датэрміновага галасавання.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства