"Сацыяльная рэклама важнейшая за выбары". Ціханоўскай адмовілі ў размяшчэнні білбордаў па ўсёй краіне

2020 2020-07-31T14:03:22+0300 2020-07-31T14:05:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sviatlana_billboard_a4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Такія білборды Ціханоўскай павінны былі стаяць па ўсёй краіне

Такія білборды Ціханоўскай павінны былі стаяць па ўсёй краіне

Дзяржаўныя прадпрыемствы і прыватныя кампаніі, якія займаюцца размяшчэннем вонкавай рэкламы, паўсюдна адмовілі кандыдатке ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай у размяшчэнні агітацыйных білбордаў, піша naviny.by

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, прадпрыемства "Мінскрэклама" "адмовілася разглядаць нават магчымасць размяшчэння, спасылаючыся на тое, што сацыяльная рэклама важнейшая за выбары".

Прыватныя кампаніі ў Брэсце, Гродне, Мінску і Гомелі таксама адмовілі, спасылаючыся на "супрацьдзеяння выканаўчай улады".

Адзіная дамова была падпісаная з дзяржаўнай арганізацыяй "Гомельаблрэклама" — на размяшчэнне рэкламных плакатаў на сямі білбордах Гомельскай вобласці.

"Аднак сёння, 31 ліпеня, дырэктар кампаніі патэлефанаваў і папрасіў прабачэння, што не можа выканаць дамову, паколькі Гомельскі аблвыканкам забараніў гэта рабіць, матывуючы тым, што яму тэрмінова спатрэбілася размясціць сем плакатаў сацыяльнай рэкламы", — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства