viasna on patreon

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20 - 26 ліпеня 2020 года

2020 2020-07-27T08:19:36+0300 2020-07-27T08:35:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Высновы

  • Выбарчая кампанія працягваецца на фоне няспынных рэпрэсій, распачатых уладамі ад моманту пачатку выбараў. У турмах працягваюць утрымлівацца 25 палітвязняў, у тым ліку непасрэдных удзельнікаў выбарчага працэсу;
  • На працягу тыдня ў г. Мінску і іншых гарадах краіны працягваліся судовыя працэсы над удзельнікамі мірных сходаў 14 і 15 ліпеня. Усяго па дадзеных праваабаронцаў за ўдзел у гэтых акцыях было затрымана як мінімум 420 чалавек, з іх не менш 330 у г. Мінску. Агульная колькасць затрыманняў ад моманту пачатку выбараў склала не менш 1140 чалавек, 190 з якіх былі арыштаваныя, а 333 аштрафаваныя на агульную суму, якая перавышае 65 000 рублёў;
  • Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь адмовіў у задавальненні скаргі В. Цапкалы на рашэнне ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі і адмовіў ва ўзбуджэнні справы па аналагічнай скарзе В. Бабарыкі ў сувязі з пропускам тэрмінаў абскарджання. Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” лічаць, што рашэнне суда па скарзе В. Цапкалы насіла павярхоўны, фармальны характар і не ўлічвала ўсе акалічнасці справы, а ў выпадку адмовы  разгляду скаргі В. Бабарыкі судом не былі ўлічаныя паважныя абставіны пропуска тэрмінаў і магчымасць іх аднаўлення;
  • Уведзеныя пастановай ЦВК абмежаванні па колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання робяць выбарчы працэс закрытым для незалежнага назірання і парушаюць адзін з асноўных прынцыпаў правядзення дэмакратычных выбараў – галоснасць пры правядзенні выбараў.
  • Асаблівую занепакоенасць выклікаюць шырака растыражаваныя дзяржаўнымі СМІ заявы дзеючага кіраўніка дзяржавы і дзяржсакратара Савета бяспекі А. Раўкова аб магчымасці прыцягнення войска для супрадзеяння магчымым пратэстам і дэманстрацыям. Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” расцэньваюць гэта як нічым непрыхаванае нагнятанне атмасферы страху і запалохвання ў грамадстве/

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20 - 26 ліпеня 2020 года

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства