viasna on patreon

Палітзняволенай Алене Карагачавай прад'явілі абвінавачванне

2020 2020-07-10T11:34:56+0300 2020-07-10T11:34:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/elena_karagacheva_bank.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Карагачава, фота з «ВКонтакте»

Алена Карагачава, фота з «ВКонтакте»

Былой памочніцы Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку Алене Карагачовай, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 9 ліпеня прад'явілі абвінавачванне, паведамляе TUT.BY. Яе падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Алена адмаўляе сваю віну. Пра гэта паведаміў яе адвакат Уладзімір Сазанчук. Іншыя падрабязнасці распавесці абаронца не змог - у яго падпіска аб неразгалошанні.

Алену затрымалі ўвечары 1 ліпеня, як мяркуецца, каля крамы ў Каменнай Горцы ў Мінску. Па словах яе мужа, яна прапрацавала ў Белгазпрамбанку больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочнікам Віктара Бабарыкі.

У чэрвені Алену выклікалі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў дзяржкантролю, яе там пратрымалі некалькі гадзін, узялі падпіску аб неразгалошанні, пасля гэтага больш не выклікалі, распавядаў раней муж Алены.

Раней беларускія праваабаронцы прызналі затрыманых памочнікаў Віктара Бабарыкі, у тым ліку Алену Карагачову, палітвязнямі і запатрабавалі іх вызвалення. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве беларускіх праваабарончых арганізацый.

Заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы В. Бабарыкі – Алены Карагачавай і Дзмітрыя Карака

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства