viasna on patreon

Ігар Комлік: Яшчэ год знялі па амністыі, тэрмін пакарання павінен закончыцца 14 жніўня

2020 2020-07-09T07:47:00+0300 2020-07-09T08:51:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fedunich-komlik-27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Комлік пад час суду па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

Ігар Комлік пад час суду па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

Адзін з лідараў прафсаюза РЭП Ігар Комлік распавёў сайту palitviazni.info пра тое, што адбываць пакаранне яму застаецца крыху больш за месяц.

“6 ліпеня ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна мне паведамілі, што я патрапіў пад дзеянне Закона аб амністыі, і мне знялі год пакарання”, – кажа Ігар Комлік.

Нагадаем, што 24 жніўня 2018 г. суд Савецкага раёна Мінска асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.

Іх асудзілі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай.

Праваабаронцы заклікаюць перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі адносна крымінальнага прысуду, вынесенага лідэрам прафсаюза РЭП Ігару Комліку і Генадзю Фядынічу.

 Ігар Комлік пачаў адбываць “дамашнюю хімію” з 19 снежня 2018 году, Генадзь Фядыніч – са студзеня 2019 году.

У лістападзе мінулага году стала вядома, што Фядыніч і Комлік патрапілі пад дзеянне закона аб амністыі, прынятага да 79-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэрмін адбыцця пакарання ім скарацілі на год.

22 мая 2020 году пачаў дзейнічаць Закон “Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў”. Зараз Ігар Комлік даведаўся, што ён патрапіў пад дзеянне і гэтага дакумента.

“6 ліпеня ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна мне ўручылі паперу, у якой паведамлялася, што я патрапіў пад дзеянне Закона аб амністыі, і мне яшчэ на год зменшылі тэрмін пакарання, – кажа Ігар Комлік. – З улікам таго, што ў жніўні 2017 году, калі пачыналася справа, я пэўны час знаходзіўся ў СІЗА, мне засталося адбываць пакаранне крыху больш за месяц. Такім чынам, па маіх падліках, “дамашняя хімія” павінна закончыцца 14 жніўня”.

Са слоў Ігара Комліка, за час знаходжання на “дамашняй хіміі” самае складанае было – абмежаванні ў зносінах з блізкімі.

“Калі правіламі адбыцця пакарання забаронена пагуляць у выхадныя на вуліцы з унукамі, то гэта крыху прыгнятала, – адзначае прафсаюзны актывіст. – Усё астатняе можна перажыць, усё ж-такі “дамашняя хімія” – гэта не калонія.

Тым больш, правяралі мяне не так і шмат — можа быць, раз на два месяцы. Хаця кожны тыдзень трэба было адзначацца ў інспекцыі”.

Ігар Комлік дадае: “Нягледзячы на тое, што “дамашняя хімія” для яго заканчваецца, пэўныя абмежаванні застануцца, бо, згодна з рашэннем суда, я не маю права займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў”.

Што датычыцца Генадзя Фядыніча, то, наколькі вядома, пакуль ён не атрымліваў інфармацыю пра тое, што патрапіў пад Закон аб амністыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства