viasna on patreon

Абвінавачванне запрасіла для Юрыя Дзмітрыева 15 гадоў калоніі строгага рэжыму

2020 2020-07-08T16:10:33+0300 2020-07-08T16:10:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dmitriev_yury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Юры Дзмітрыеў

Праваабаронца Юры Дзмітрыеў

7 ліпеня на спрэчках у Петразаводскім гарадскім судзе бок абвінавачвання запатрабаваў 15 гадоў калоніі строгага рэжыму для кіраўніка карэльскага «Мемарыялу» Юрыя Дзмітрыева. Пра гэта паведамляе супрацоўніца Міжнароднага таварыства "Мемарыял" Ірына Галкова са спасылкай на адваката Дзмітрыева Віктара Ануфрыева.

Прысуд Юрыю Дзмітрыеву абвесцяць 22 ліпеня а 14:30.

Нагадаем, першапачаткова Дзмітрыева абвінавачвалі ў вырабе дзіцячай парнаграфіі, распусных дзеяннях у адносінах да непаўналетняй прыёмнай дачкі і незаконным захоўванні зброі. Адпаведную крымінальную справу супраць яго распачалі ў снежні 2016 года. Па артыкулах аб парнаграфіі і распусных дзеяннях яму інкрымінавалі 9 фотаздымкаў, знойдзеных у яго кампутары, на якіх яго прыёмная дачка была без адзення. Па словах гісторыка, ён фатаграфаваў хваравітую дзяўчынку аголенай для кантролю яе развіцця і справаздачы перад апекай.

У красавіку 2018 года петразаводскі гарадскі суд апраўдаў Дзмітрыева па артыкулах аб парнаграфіі і распусных дзеяннях, але прысудзіў яго да 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі па абвінавачванні ў захоўванні зброі. 14 чэрвеня апраўдальны прысуд быў адменены Вярхоўным судом Карэліі, справа была адпраўлена на даследаванне ў сувязі са "зноў адкрыўшыміся абставінамі".

30 чэрвеня 2018 года Дзмітрыеву прад'явілі новае абвінавачанне — па п. "б" ч. 4 ст. 132 КК РФ (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула чатырнаццацігадовага ўзросту).

Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў Юрыя Дзмітрыева палітвязням і выступіў з патрабаваннем аб неадкладным вызваленні праваабаронцы. 

Юрый Дзмітрыеў — гісторык, пашукавік і даследчык месцаў пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій, старшыня Карэльскага аддзялення Расійскага таварыства "Мемарыял", член камісіі па аднаўленні правоў рэабілітаваных ахвяраў палітычных рэпрэсій пры ўрадзе Рэспублікі Карэлія. Ён быў адным з тых, хто выявіў ва ўрочышчы Сандармах масавае пахаванне 7,6 тыс. чалавек, расстраляных у Карэліі падчас вялікага тэрору 1937-1938 гадоў. Таксама Дзмітрыеў знайшоў у архівах расстрэльныя акты НКУС і аднавіў асобы большай часткі забітых.

6 траўня 155 навукоўцаў, акцёраў, рэжысёраў, журналістаў, пісьменнікаў і музыкаў звярнуліся ў Вярхоўны суд Карэліі з адкрытым лістом, у якім прасілі вызваліць з СІЗА Юрыя Дзмітрыева. Ліст падпісалі ў тым ліку журналіст Уладзімір Познер, музыка Барыс Грабеншчыкоў, кінакрытык Антон Долін, актрыса Юлі Ауг, рэжысёр Андрэй Звягінцаў, пісьменніца Людміла Уліцкая ды іншыя.

FIDH патрабуе неадкладнага вызвалення Юрыя Дзмітрыева

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека заклікае ўрад Расійскай Федэрацыі неадкладна вызваліць гісторыка і даследчыка сталінскіх рэпрэсій Юрыя Дзмітрыева, які ўжо тры гады ўтрымліваецца ў СІЗА Петразаводска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства