Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным
Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.
Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.
На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Зміцера Казлова і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.
Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі. Вядома, што блогер пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.
Такім чынам, ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаў, палітык Мікалай Статкевіч.
Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення
Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) — новы фігурант справы па арт. 342 КК РБ
Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар
Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі
Палітык Мікалай Статкевіч прызнаны палітычным зняволеным
Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем