Яшчэ адзін удзельнік сустрэчы з Ціханоўскім у Лідзе атрымаў 15 сутак
https://spring96.org/be/news/97239
2020
2020-05-29T15:52:00+0300
2020-05-29T15:52:00+0300
2020-05-29T16:05:35+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/nasovic_leanid.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 29 траўня ў Лідзе адбыўся суд над Леанідам Насовічам - удзельнікам сустрэчы з youtube-блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая праходзіла ў горадзе 22 красавіка.
Лідчаніна прызналі вінаватым ва удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) і пакаралі 15 суткамі арышту.
Нагадаем, што ў Лідзе за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім ці за акцыю "кармленне галубоў" у траўні былі пакараныя яшчэ 7 чалавек. Толькі адзін з іх атрымаў штраф, усе астатнія арышты ад 7 да 15 сутак. Сярод затрыманых былі фельчары хуткай дапамогі - Павел Палейчык і Алег Краўцоў.