Блогера Сяргея Ціханоўскага нечакана адпусцілі з гомельскага ізалятара
Блогера Сяргея Ціханоўскага, які быў запар асуджаны на 45 сутак арышту, вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Гомелі. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, міліцыянты вывезлі блогера ў горад і проста адпусцілі на вуліцу. Зараз ён на волі.
Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі быў зарыманы шостага траўня пад Магілёвам. Яго змясцілі ў ІЧУ Гомеля. Падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце, вынесеная яшчэ ў студзені. А менавіта пастанова аб 15 сутках арышту за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня. Падчас адбывання гэтых 15 сутак над блогерам адбылося яшчэ два суды, на кожным з якіх ён атрымаў яшчэ па 15 сутак арышту. Акрамя таго, па словах Ціханоўскага, на яго склалі яшчэ шмат пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за арганізацыю сустрэч з падпісчыкамі ў розных гарадах Беларусі.
Блогеру Ціханоўскаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту. Наперадзе новыя суды
Інфармацыя будзе дапаўняцца.