viasna on patreon

Рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука вызвалілі з-пад варты

2020 2020-04-06T10:23:00+0300 2020-04-06T13:25:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sacuk-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Сацук

Сяргей Сацук

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што 4 красавіка, на дзесяты дзень пасля затрымання, Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука пад варту.

У журналіста ўзялі абавязацельства аб яўцы (нават не падпіску аб нявыездзе) і вызвалілі. Пра гэта Сяргей распавёў Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Абвінавачванні Сяргею так і не былі выстаўленыя.

- Каб следства магло працаваць без ціску, прынята рашэнне мяне вызваліць", - сказалі мне сёння.

Сяргей распавёў, што напярэдадні свайго затрымання атрымаў матэрыялы для новага журналісцкага расследавання і вырашыў працаваць у гэтым кірунку.

- У нядзелю мы з польскім калегам абмяркоўвалі матэрыялы па новай прэзідэнцкай бальніцы, раіліся. А ў сераду мяне затрымалі, - распавядае Сяргей, але падкрэслівае, што быў некалькі разоў папярэджаны следчымі аб непажаданасці каментароў.

Журналіст застаецца ў статусе падазраванага. Таксама ў яго ўзятая падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў справы.

Сяргей распавёў, што пра кампанію салідарнасці з ім ён даведаўся ад адваката, якая двойчы наведвала яго ў СІЗА, і дзякуе калегаў.

Зараз журналіст дома з сям'ёй.

Нагадаем, супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю затрымалі галоўнага рэдактара выдання «Штодзённік» Сяргея Сацука 25 сакавіка з падазрэнні ў атрыманні хабару. 27 сакавіка супрацоўнікі «Ежедневника» дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК, Сяргея Сацука перавялі ў СІЗА № 1.

31 сакавіка Камітэт дзяржкантролю ў дачыненні да Сяргея Сацука пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 430 (Атрыманне хабару) КК. На думку следства, Сацук атрымаў у якасці хабару за напісанне артыкула «на канкурэнтаў» 5 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства