viasna on patreon

Запрашаем у нядзелю на вэбінар па назіранні за выбарамі

2020 2020-04-01T11:44:05+0300 2020-04-01T12:14:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisha_labkovic_vebinar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба “Вясны” запрашае на вэбінар па назіранні за выбарамі.

5 красавіка ў 12:00 далучайцеся да ютуб-трансляцыі, спасылку на якую можна будзе атрымаць пасля рэгістрацыі праз анлайн-форму.

Прамоўцай стане адзін з кіраўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", сябра праўлення міжнароднай арганізацыі “Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары" Уладзімір Лабковіч.

Ён з'яўляецца юрыстам, аўтарам шматлікіх аналітычных матэрыялаў на тэму выбараў. Таксама ён прымаў удзел у міжнародным назіранні ў краінах, дзе адбываюцца маштабныя парушэнні падчас выбарчага працэсу, сярод якіх Азербайджан, Кыргызстан, Казахстан, Малдова ды іншыя.

Падчас вэбінару вы зможаце даведацца, як арганізавана працэдура назірання за выбарамі, якія існуюць нюансы, што трэба зрабіць, каб стаць назіральнікам. Другая частка вэбінару будзе прысвечана напасрэдна пытанням удзельнікаў. Пытанні можна пакідаць у анлайн-форме пры рэгістрацыі.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства