viasna on patreon

Грамадская прыёмная “Вясны”: праца не спыняецца ні на дзень

2020 2020-04-01T11:43:50+0300 2020-04-01T12:13:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pashkevich--2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Пашкевіч.

Алег Пашкевіч.

Апошнія тры месяцы Грамадская прыёмная ПЦ “Вясна” шчыльна працавала з удзельнікамі снежаньскіх пратэстаў у абарону незалежнасці і супраць інтэграцыйных працэсаў з Расіяй, якія былі адміністрацыйна пакараныя судамі. Большасць пратаколаў была складзеная па частках 1, 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Усяго, па падліках праваабаронцаў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 132 чалавекі. Агульная сума штрафаў склала 144 993 рубля (амаль 65 000$), а агульная колькасць атрыманых актывістамі сутак – 375. 

Юрыстамі і валанцёрамі Грамадскай прыёмнай было падрыхтавана 122 скаргі ( 120 касацыйных і 2 надзорныя) на пастановы судоў па падзеях снежаньскіх акцый пратэстаў.

Не спынялася і праца з іншымі катэгорыямі грамадзян. Дапамога аказвалася актывістам грамадскіх рухаў і партый, журналістам і блогерам. Таму, агулам за 3 месяцы 2020 года, падрыхтавана 140 скаргаў і зваротаў.

У выніку, яе паведамляе юрыст-праваабаронца Алег Пашкевіч, 4 адміністрацыйныя справы накіраваныя на паўторны судовы разгляд, што значна адклала час выплаты штрафаў і паказала памылкі у вядзенні адміністрацыйнага працэса у дачыненні грамадскіх і палітычных актывістаў.

“Абскарджванне у касацыйным парадку адцягвае ўступленне ў сілу пастановы суда. Вось, напрыклад, Наста Гусева абскардзіўшы снежаньскую (5 снежня 2019 г) пастанову, а таксама і усе наступныя, была прыцягнута да адказнасці па ч.1. арт.23.34 КаАП, атрымаўшы па двух пратаколах штрафы у 30 і 15 базавых велічынь, у адваротнай сітуацыі штрафы сягалі б па 50 базавых па кожнай пастанове”, – тлумачыць Алег Пашкевіч. – Апроч гэтага, абскарджванне у касацыйным парадку дазваляе урэшце рэшт падаваць скаргі у надзорным парадку і звяртацца у Камітэт правоў чалавека ААН. Грамадская прыёмная плануе давесці шэраг прынцыповых справаў па снежаньскіх пратэстах у абарону Незалежнасці да Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь".

Нагадаем, у перыяд з 26 снежня 2019 года па 25 лютага 2020 года ў Беларусі прайшлі 202 судовыя працэсы над удзельнікамі акцый супраць інтэграцыі – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, то бок за парушэнне артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Толькі ў адзінкавых выпадках справы былі спыненыя ці скончыліся папярэджаннем, у астатніх жа выпадках людзі атрымалі вялікія штрафы і арышты – на суткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства