viasna on patreon

10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў. Зноў вялікія штрафы і арышты

2020 2020-01-10T09:39:02+0300 2020-01-10T18:14:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/20snieznia2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Удзельнікаў акцый 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў - звычайна вялізарныя штрафы. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$.

Больш за 40 працэсаў. У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць

Дзявятага студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года.

 Каго судзяць 10 студзеня?

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

  • Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі: 9:30 (каб. 25), ч.1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Святлана Чараповіч. Судзяць за ўдзел у акцыі 21 снежня. Вынік -  30 базавых велічынь (810 рублёў)
  • Старшыня Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Анастасія Ляйкоўская. Губарэвіч заявіў хадайніцтва весці працэс па-беларуску. Яно задаволена. Таксама ён лічыць, што пратакол мусіць быць адпраўлены на дапрацоўку, бо яму даслалі амаль пустую копію пратакола (акрамя сведак там нічога не напісана). Вынік -  30 базавых велічынь (810 рублёў)
  • Актывістка Мая Навумава: 09:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Ганна Ігнацьева.
  • Андрэй Рогаў: 09:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - М. Трусевіч. Вынік -  30 базавых велічынь (810 рублёў)
  • Актывістка Ніна Багінская: дзве справы па ч.3 арт. 23.34 КаАП (за 20 і 21 снежня) абядналі ў адзін працэс; Суддзя - А. Сяргей. Сведкі - міліцыянты Палякоў і Кашынскі. У суд прыйшоў толькі Палякоў. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк: 10:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - М. Трусевіч. Справа адпраўлена на дапрацоўку.
  • Актывістка Галіна Лагацкая: 10:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Ганна Ігнацьева. Вынік -  30 базавых велічынь (810 рублёў)
  • Святлана Каваленка: 14:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Анастасія Ляйкоўская. Жанчына папрасіла суддзю весці працэ на беларускай мове ці прадставіць перакладчыка. Аднак суддзя адмовіла ў хадайніцтве. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

  • Ігар Лялькоў: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, каб. 4171; Суддзя - Наталля Дзядкова. Судзяць за ўдзел у акцыі 20 снежня. Сведка - Жардзецкі Раман. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Ганна Шапуцька: 09:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - А. Барысёнак. Судзяць за ўдзел у акцыі 21 снежня. Сведкі - Бахановіч Сяргей (АМАП) і Сувораў Андрэй (міліцыянер-кіроўца ў АМАП). Вынік - 20 базавых велічынь (540 рублёў).
  • Святлана Каваленка: 10:00, ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Наталля Дзядкова. Святлана заявіла хадайніцтва весці працэс па-беларуску. Хадайніцтва задаволена. Актывистка ў сваёй прамове спасылаецца на Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, на арт. 21. Тлумачыць, што яе плакат "Прадавай свае кавуны" гаворыць пра тое, што ніхто не мае права гандляваць суверэнітэтам. У суд прыйшоў сведка - міліцыянт Вадзім Шайко. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Святлана Каваленка ў судзе 10 студзеня

  • Вячаслаў Сіўчык: 10:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - А. Барысёнак. Суд перанесены на невызначаны тэрмін з-за таго, што Сіўчык знаходзіцца за мяжой.

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

  • Зміцер Казлоў (блогер "Шэры кот"): 10:00, арт. 23.34 КаАП; суддзя Таццяна Шоцік; Працяг суда за акцыю 8 снежня. Дагэтуль Зміцер быў асуджаны на 15 сутак за ўдзел у адноз з акцый за незалежнасць. 9 студзеня ўвеччары ён мусіў выйсці на волю, аднак гэтага не адбылося. Падстава - яшчэ адзін 15-суткавы арышт, які яму прысудзілі. За што і калі - праваабаронцам пакуль невядома. Але ў аршанскім ІЧУ паведамілі, што на волю Казлоў выйдзе толькі 24 студзеня.

Суд па Зміцеру Казлову перанеслі на 27 студзеня, 10.00.

Блогер «Шэры Кот» не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры Кот», адбыў ужо 15 сутак у аршанскім ІЧУ, але 9 студзеня на волю так і не выйшаў.

  • актывіст "Моладзевага блоку" Даніла Лаўрэцкі: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Юлія Шут. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Уладзімір Арлоў: 12.00, арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Аляксей Кісляк.
arlou_uladzimir2020.jpg
Уладзімір Арлоў на судзе 10 студзеня.

Арлоў заявіў хадайніцтва аб правядзенні працэсу па-беларуску. Хадайніцтва суддзя Кісляк задаволіў. Але наступнае хадайніцтва пісьменніка аб заяўленні сведкам Лявона Баршчэўскага суддзя адхіліў. Арлоў прачытаў падчас працэсу сваё эсэ "Незалежнасць гэта...", напісанае ім яшчэ ў 1990 годзе. Гэтае эсэ пісьменнік прачытаў таксама падчас мітынгу 8 снежня ў абарону незалежнасці. Сведкі-міліцыянты па справе Арлова - Раман Герасімовіч і Андрэй Штоп.

Вынік - 20 базавых велічынь (540 рублёў).

  • Марына Адамовіч: 12:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Таццяна Шоцік. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Ірына Цап: 12:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - В. Бортнік. Вынік -  30 базавых велічынь (810 рублёў)
  • Блогер Эдуард Пальчыс: 14:15 (каб. 3134), ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Аляксей Кісляк. Вынік -  30 базавых велічынь (810 рублёў)

Суд Савецкага раёна г. Мінска

  • Вольга Быкоўская: 12:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Е. Жуковіч. Вынік - 25 базавых велічынь (675 рублёў).
  • Павел Севярынец: 12:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;

Паўлу Севярынцу прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту. На гэты раз - за акцыю 20 снежня. Судзіла Севярынца суддзя Вера Галаўкова. І літаральна праў паўгадзіны - яшчэ 15 сутак арышту: за акцыю 21 снежня. Агулам палітык атрымаў 30 сутак арышту.

Суткі за суткамі... Актывістаў зноў адпраўляюць за краты

Блогераў Сяргея Ціханоўскага з Гомеля і Дзмітрыя Казлова з Оршы, а таксама палітыка Паўла Севярынца пасля 15-суткавых арыштаў ізноў адпраўляюць за краты.

  • Вольга Кавалькова: 12:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.  Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў)
  • Уладзімір Юхо (КХП БНФ): 12:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Суд Заводскага раёна г. Мінска

  • Артур Смалякоў: 11:30,  ч.1 арт. 23.34 КаАП.
  • Валерый Рабцаў: 11:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Анастасія Асіпчык.
  • Антось Жылко: 14:30,  ч.1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Анастасія Асіпчык. Вынік — 15 базавых велічынь (405 рублёў).

Суд Савецкага раёна г. Гомеля

  • Сяргей Ціханоўскі (блогер): 10:45, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Аляксандр Мохараў.

10 студзеня ў блогера youtube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага заканчваецца 15-суткавы арышт. У гэты ж дзень яго прывезлі ў суд Савецкага раёна Гомеля на новы адміністрацыйны працэс. Як паведамлея праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, судзяць блогера за ўдзел і асвятленне мінскай акцыі 20 снежня. 

Вынік - блогеру прысуджаюць новыя 15 сутак арышту. Такім чынам на волю ён выйдзе ажно 26 студзеня.

Праваабаронца Леанід Судаленка і блогер Сяргей Ціханоўскі на судзе
Праваабаронца Леанід Судаленка і блогер Сяргей Ціханоўскі на судзе. Фота з Facebook Леаніда Судаленкі

Суд Лідскага раёна і г. Ліда

  • Ілля Шаблінскі: 14:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Вячаслаў Мацук. 

Адміністратыўны працэс па справе 18-гадовага Іллі Шаблінскага адбыўся ў судзе Лідскага раёну 10 студзеня, паведамляе "Радыё Свабода". Хлопцу вынеслі папярэджанне. Суд вырашыў, што хлопец здзейсьніў адміністратыўнае правапарушэнне, бо ён прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Лідзе.

Суд Дубровенскага раёна

  • Наталля Стрэльчанка: 11:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Вынік - 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства